Філікі Этэрыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Філікі Этэрыя»
Таварыства сяброў
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі тайнае таварыства[d] і палітычная арганізацыя[d]
Заснаванне
Дата заснавання 14 верасня 1814
Ліквідацыя
Дата скасавання 1822
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Філікі Этэрыя» (грэч. Φιλική Εταιρεία), альбо «Таварыства сяброў» ці «Таварыства паплечнікаў», — таемная арганізацыя 19 стагоддзя, мэтай якой было звяржэнне асманскага валадарства ў Грэцыі і стварэнне незалежнай грэчаскай дзяржавы. Таварыства было заснавана ў 1814 годзе ў Адэсе, а яго членамі, у асноўным, былі маладыя фанарыёты з Расійскай Імперыі, сербы і мясцовыя грэчаскія атаманы. Адным з лідараў арганізацыі быў Аляксандр Іпсіланці.

«Філікі Этэрыя» згуляла ключавую ролю ў падрыхтоўцы грэчаскай вайны за незалежнасць. Па яго ініцыятыве ўспыхнулі паўстанні ў Малдаўскім княстве, Валашскім княстве і на Пелапанесе. 1 студзеня (па юліянскім календары) 1822 года Нацыянальны сход у Эпідаўры абвясціў незалежнасць Грэцыі. Праз 15 дзён сцяг Гетэрыі быў заменены на бела-сіні грэчаскі сцяг, пасля чаго таварыства фактычна было распушчана.