Філіпсбург (Сінт-Мартэн)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Філіпсбург
нідэрл.: Philipsburg
Краіна
Каардынаты
Вышыня цэнтра
8 м
Насельніцтва
1338 чалавек (2006)
Філіпсбург на карце Сінт-Мартэн
Філіпсбург (Сінт-Мартэн) (Зямля)
Філіпсбург (Сінт-Мартэн)
Месцазнаходжанне Філіпсбурга

Філіпсбург (нідэрл.: Philipsburg, МФА: [ˈfilɪpsbʏrx]) — адзіны горад Сінт-Мартэна, (нідэрландскай часткі вострава Святога Марціна, які з'яўляецца яго сталіцай, месца размяшчэння яго органаў улады. Насельніцтва 1.338 чалавек (2004).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Горад займае вузкую палоску зямлі - доўгую пясчаную касу, якая аддзяляе лагуну Салтаў-Понд ад заліва Грэйт-Бі. Джон Філіпс, марак галандскага флоту шатландскага паходжання, даў імпульс развіццю вострава, заснаваўшы на ім некалькі цукровых заводаў. Праз некаторы час Філіпс быў прызначаны гарадскім кіраўніком, а з 1738 горад стаў насіць яго імя. Філіпсбург ператварыўся ў цэнтр міжнароднага гандлю.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Горад складаецца, па-сутнасці, усяго з двух вуліц: Ворстрат (Пярэдняя вуліца) і Ахтэрстрат (Тыльная вуліца), - злучаных паміж сабой сеткай кароткіх і вузкіх завулкаў. Большасць мясцовых будынкаў адносяцца да класічных узораў ранняй каланіяльнай архітэктуры - стромкія чарапічныя дахі, чырвона-белыя фасады і невялікія вокны з частымі фарбаванымі рамамі, якія практычна рыхт-у-рыхт капіруюць старыя галандскія вясковыя хаты.

У горадзе маецца 6 цэркваў, манумент каралевы Вільгельміны, Музей Сінт-Мартэна з шырокай гістарычнай калекцыяй і зборам прадметаў з патанулага ў 1801 годзе ля сцен форта Амстэрдам фрэгата «Празеліта». На Пярэдняй вуліцы знаходзіцца белы драўляны будынак суда пабудаваны ў 1793 г.

Недалёка ад горада знаходзіцца аэрапорт Mid-State. Да захаду ад Філіпсбурга - Аэрапорт Прынцэсы Юліяны, адзін з найбуйнейшых аэрапортаў рэгіёну.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]