Хабараўскі край

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хабараўскі край
руск.: Хабаровский край
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 20 кастрычніка 1938
Кіраўнік Сяргей Фургал[d]
Насельніцтва
  • 1 283 992 чал. (1 студзеня 2023)[4]
Плошча
  • 787 633 км²
Хабараўскі край на карце
Часавы пояс VLAT і Asia/Vladivostok[d][2]
Код ISO 3166-2 RU-KHA
Код аўтам. нумароў 27
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хабараўскі край — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны на Далёкім Усходзе. Хабараўскі край быў утвораны 20 кастрычніка 1938 года ўказам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР «Аб падзеле Далёкаўсходняга края на Хабараўскі і Прыморскі краі». Край займае тэрыторыю плошчай 788 600 км² — 3-е месца сярод суб’ектаў Расійскай Федэрацыі. Насельніцтва края — каля 1 420 200 чалавек (2005). У гарадах жыве 80,6 % насельніцтва. Па нацыянальнай прыналежнасці 89,82 % рускія, 3,38 % украінцы, 0,77 % нанайцы, 0,76 % татары, 0,66 % карэйцы, 0,62 % беларусы, 0,32 % эвенкі. З другіх карэнных народаў можна адзначыць: ульчы — 2 718 чалавек, ніўхі — 2 452, якуты — 1 454, эвены — 1 272, удэгейцы — 613, негідальцы — 505, орачы — 426, і некаторыя іншыя.

Адміністрацыйны цэнтр — горад Хабараўск (579 000 чалавек (2005)).

Хабараўскі край уключае ў сябе 2 гарадскія акругі і 17 муніцыпальных раёнаў, на тэрыторыі якіх размяшчаюцца 29 гарадскіх паселішчаў і 188 сельскіх паселішчаў. Найбуйнейшыя гарады: Хабараўск, Камсамольск-на-Амуры, Амурск, Савецкая Гавань, Нікалаеўск-на-Амуры. У Хабараўскім краі знаходзяцца возера Дальжа, Баджальскі хрыбет.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]