Халамерскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Халамерскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гарадоцкі раён
Уключае 28 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Халамер’е
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 8 красавіка 2004
Насельніцтва
  • 990 чал. (1999)
Код аўтам. нумароў 2

Халаме́рскі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Халамер’е.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Езярышчанскага раёна Віцебскай акругі БССР. З 12 кастрычніка 1929 года ў Гарадоцкім раёне Віцебскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Гарадоцкім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе новаўтворанага Мехаўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Горацкага сельсавета[1]. 8 красавіка 1957 года ў склад сельсавета з Віраўлянскага сельсавета перададзены 14 населеных пунктаў (Андрушкі, Валуі, Вусце, Вялікае Цешалава, Дударава, Дурнева, Малое Цешалава, Маркава, Мікалаенкі, Обаль, Паварніха, Плігаўкі, Пустэльнікі і Шашына)[2]. З 18 сакавіка 1958 года ў Езярышчанскім раёне. 16 верасня 1960 года ў склад Віраўлянскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Асіпова, Варонкі (Вароніна), Воўкава, Кажамякі, Крыцкія і Пожанькі)[3]. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. 7 чэрвеня 1966 года ў склад сельсавета з Віраўлянскага сельсавета вернуты 4 населеныя пункты (Асіпова, Варонкі (Вароніна), Воўкава і Кажамякі)[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Халамерскага сельсавета 35 населеных пунктаў[5]. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Віраўлянскага сельсавета[6].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 28 вёсак: Антоненкі, Восмата, Воўкава, Вусце, Вязаўкі, Вялікае Цешалава, Дзеравушка, Дударава, Ерахі, Жалудова, Канавалава, Ключ, Ключагорская, Ламаносава, Лапцёўка, Маісеева, Малое Цешалава, Мішуціна, Обаль, Плігаўкі, Пляханава, Пруд, Прусаўкі, Пустэльнікі, Халамер’е, Чухіліна, Шарына, Ярыгіна.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутутаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 4.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 46. — 248 с. — 10 000 экз.
  6. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.