Харвацкая акадэмія навук і мастацтваў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Харвацкая акадэмія навук і мастацтваў

Харвацкая акадэмія навук і мастацтваў (харв.: Hrvatska akademija znanosti i umjetnosti; HAZU; раней: Югаслаўская акадэмія навук і мастацтваў (харв.: Jugoslavenska akademija znanosti i umjetnosti) — JAZU) — вышэйшая навуковая ўстанова Харватыі. Штаб-кватэра акадэміі знаходзіцца ў горадзе Заграб. Прэзідэнт акадэміі Мілан Могуш[hr].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ідэя стварэння Акадэміі ўзнікла ў 1848 годзе па ініцыятыве Ёсіпа Юрая Штросмаера. 4 сакавіка 1866 года ў Заграбе была заснавана Югаслаўская акадэмія. З 1945 па 1990 год акадэмія была часткай Акадэміі навук Югаславіі. З 1990 года — незалежная навуковая ўстанова, статус якой быў замацаваны ў канстытуцыі Харватыі.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Харвацкая акадэмія навук і мастацтваў

Харвацкая акадэмія навук і мастацтваў складаецца з 9 секцый.

Акадэмічныя падраздзяленні[правіць | правіць зыходнік]

  • Навуковыя цэнтры
  • Музеі і галерэі
  • Архіў Харвацкай акадэміі навук і мастацтваў
  • Бібліятэка Харвацкай акадэміі навук і мастацтваў
  • Дэндрарый у Трстэне
  • Фонд Харвацкай акадэміі навук і мастацтваў

Прэзідэнты акадэміі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]