Хардафон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Выканаўца на гітары зашчыпвае струну

Хардафон — музычны інструмент, у якім элементам, якія выдаюць гук з’яўляецца струна (струны), нацягнутая паміж двума зафіксаванымі пунктамі.

У гэту групу ўключаюцца практычна ўсе струнныя інструменты і мноства клавішных інструментаў — напрыклад, фартэпіяна і клавесін.

Сістэма Хорнбастэля — Закса прысвойвае ім нумар 3. Далей яны дзеляцца[1]:

  • 3.1 Простыя (цытры). Інструмент складаецца са струн і механізму нацяжэння, рэзанатар можа быць аддзелены ад астатняй канструкцыі ці наогул адсутнічаць.
  • 3.2 Складовыя хардафоны. Рэзанатар з’яўляецца часткай інструмента, і іх немагчымы падзяліць.
  • 3.3 Хардафоны без класіфікацыі[2].

Зноскі

  1. Virtual Instrument Museum
  2. Народные музыкальные инструменты и инструментальная музыка: сборник статей и материалов: в 2 ч. / под ред. Е. В. Гиппиуса. — М., 1987.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]