Харыціна (князёўна літоўская)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Харыціна
Нараджэнне 1221
Смерць 1281[1]
Веравызнанне праваслаўе
Дзейнасць ігумення

Свецкае імя не вядома, у інацтве Харыціна (магчыма 1221[2] — 5 кастрычніка 1287, Ноўгарад[2]) — князёўна літоўская, святая праваслаўнай царквы ў ліку прыпабодных. Памяць 5 кастрычніка.

Паходзіла з роду літоўскіх князёў, сваякоў Міндоўга, які вымушаны былі збегчы з Літвы, на думку Аляксея Мельнікава, у Полацк. У 12-гадовым узросце мусіла выйсці замуж за наўгародскага княжыча Фёдара Яраславіч, але жаніх памёр у дзень вяселля (10.6.1233). Паводле падання, бацька жаніха вярнуў нявесце пасаг і адправіў да дому, але яна замест гэтага прыняла пострыг у наўгародскім Петрапаўлаўскім манастыры на Сінічай гары. На думку Мельнікава, манастыр збудаваны полацкімі майстрамі ў XII ст. і магчыма быў полацкім падвор’ем у Ноўгарадзе[3]. Пазней была абрана настаяцельніцай, потым ігуменняй манастыра.

Шанаванне Харыціны ў манастыры пачалося адразу па яе смерці, пазней было выяўлена і нятленне рэшткаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мельнікаў А. А. З неапублікаванай спадчыны: Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў. — Мн.: Выд-ва «Чатыры чвэрці», 2005. — 592 с. — ISBN 985-6734-28-2. — С.114, 115.