Хлеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Стайня, таксама хлеў — найбольш распаўсюджанае найменне гаспадарчага памяшкання для ўтрымання жывёлы.

Хлеў — традыцыйная, пераважна зрубная гаспадарчая пабудова для ўтрымання свойскай жывёлы. Вядомы са старажытнасці ў большасці народаў свету, у славян паявіўся не пазней 5 ст. н.э. На тэр. Беларусі паявіліся ў часы Кіеўскай Русі, ім папярэднічалі лёгкія збудаванні тыпу кашар і паветак. Залежна ад жывёлы, якую трымаюць у хляве, яго называюць кароўнікам, аборай, стайняй, аўчарняй, свінарнікам. У сялянскіх сядзібах хлявы — драўляныя прамавугольныя ў плане зрубныя ці вянкова-слупавыя збудаванні пад 2- або 4-схільнымі стрэхамі.

Зрубы рабілі звычайна з другасортнай драўніны, без падвалін, не заўсёды імшылі. Xлявы звычайна ставілі за хатай, клеццю і павеццю ўпрытык, асобна ці з невялікімі прамежкамі; часам іх ставілі на гумнішчы ці на асобным гаспадарчым двары. У бяднейшых сялян усю жывёлу трымалі ў адным хляве ў катухах, разгароджаных жэрдкамі ці дошкамі.

Паводле жывёлы выдзяляюць наступныя віды хлява:

  • Абора — на Міншчыне — хлеў для буйной рагатай жывёлы, на Віцебшчыне гэтым словам называюць усе пабудовы для жывёл: хлявы, дзяннік, паветку.
  • Адрына — для ўтрымання коней; на Гродзеншчыне — памяшканне для захавання сена.
  • Свінячы хлеў, свінарнік або свінушнік — для ўтрымання свінняў.
  • Стайня або стаенка — для ўтрымання коней.
  • Цялятнік — для ўтрымання цялятаў.
  • Кароўнік — для кароў.
  • Аўчарня — для авечак.

Аўчарня (кашара) — пабудова для ўтрымання авечак, асноўны вытворчы будынак авечкагадоўчых фермаў і комплексаў. Звычайна маюць аддзяленні для розных груп авечак: бараноў-вытворнікаў, матак з ягнятамі, рамонтнага, адкормачнага пагалоўя; памяшканні для ягнення, штучнага кармлення ягнят і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]