Хлодвіг II

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хлодвіг II
фр.: Clovis
Выява Хлодвіга II з бронзавага медалю працы Жана Дасье. Каля 1720 года.
Выява Хлодвіга II з бронзавага медалю працы Жана Дасье. Каля 1720 года.
кароль Нейстрыі
19 студзеня 639 — паміж 11 верасня і 16 лістапада 657
Папярэднік Дагаберт I
Пераемнік Хлотар III

Нараджэнне каля 635[1] ці 635
  • невядома
Смерць 657[2][3], 27 лістапада 657(0657-11-27)[4] ці 31 кастрычніка 657(0657-10-31)
Месца пахавання
Род Меравінгі[1]
Бацька Дагаберт I[5]
Маці Нанцільда[1]
Жонка Бацільда[d][1]
Дзеці Хлотар III[6], Тэадорых III[d][7][5] і Хільдэрык II[d][8]
Дзейнасць манарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хлодвіг II (фр.: Clovis II; 633 ці 634 — паміж 11 верасня і 16 лістапада 657) — кароль франкаў (639657), з дынастыі Меравінгаў. Кіраваў у Нейстрыі і Бургундыі. Сын Дагаберта I і каралевы Нанцільды (Нантэхільды). Імя Хлодвіг перакладаецца з франкскай як «Праслаўлены ў баях».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Маярдомы Нейстрыі[правіць | правіць зыходнік]

Да моманту смерці бацькі Хлодвіг, якому было 5 гадоў, не меў магчымасці кіраваць самастойна, але па звычаі ўсе воіны Нейстрыі і Бургундыі ўзвялі яго на прастол на віле Мале-ле-Руа, каля Санса[9]. Хоць маці маленькага караля — Нанцільда — і захоўвала нейкі маральны ўплыў, можна сцвярджаць, што рэальная ўлада ў каралеўстве належала маярдому. Асабістыя якасці двух нейстрыйскіх маярдомаў, якія паслядоўна займалі гэту пасаду, спрыялі таму, што некаторы час захоўвалася перавага Нейстрыі над Аўстразіяй, як гэта было і ў часы Дагаберта I.

Маярдом Эга, прызначаны яшчэ Дагабертам, да самай сваёй смерці ў 641 годзе заставаўся добрым кіраўніком і міратворцам. Асабліва трэба адзначыць яго згоду падзяліць са знатнымі людзьмі Аўстразіі, якія выступалі ў якасці ўпаўнаважаных Сігіберта III, скарбы Дагаберта I, а таксама вярнуць арыстакратам абодвух каралеўстваў частку канфіскаванай у іх маёмасці. Што да Эрхінаальда, маярдома Нейстрыі (641—658), то ён паводле сцвярджэнняў сучаснікаў «быў поўны мяккасці і дабрыні, дёлкі ад фанабэрыстасці і скнарнасці, а багаццяў нажыў не шмат». Гэты Эрхінаальд купіў англасаксонскую рабыню Бацільду (Балтхільда), разумную і прывабную жанчыну, і затым аддаў яе Хлодвігу, а той ажаніўся з ёй у 648 годзе.

Становішча ў Бургундыі[правіць | правіць зыходнік]

Амаж Хлодвігу II

У сутнасці, цяжкасці выклікала толькі сітуацыя ў Бургундыі. Там пасля смерці Варнахара II у 626 ці 627 годзе, не быў прызначаны ніводны маярдом. Таму мясцовая знаць, як свецкая, так і царкоўная трымаліся незалежна. Біскупы выкройвалі вакол сваіх гарадоў сапраўдныя аўтаномныя дзяржавы, а патрыцый (гэты тытул, які быў атрыманы ў спадчыну ад антычных часоў і меў рэальнае ваеннае значэнне, захаваўся ў Бургундыі і Правансе) Вілебад, які быў адным з правадыроў самастойнага бургундскага войска, якое ў свой час Дагаберт I пасылаў у Гасконь, выкраіў сабе цэлае княства паміж Ліёнам і Валансам. Каралева Нанцільда паспрабавала навязаць і тым, і іншым франкскага маярдома Флаахада, жанатага на яе пляменніцы Рагнаберце, падчас асамблеі 642 года ў Арлеане. Флаахад паспяшаў запэўніць знатных людзей Бургундыі ў тым, што будзе паважаць «іх маёмасць і ганаровыя званні», але Вілебад стаў на чале «нацыянальнай» партыі, варожай да франка. Паміж гэтымі двума праціўнікамі ўспыхнула зацятая барацьба.

Смерць каралевы Нанцільды, патрыцыя Вілебада і маярдома Флаахада[правіць | правіць зыходнік]

Хлодвіг II — кароль Аўстразіі, Нейстрыі і Бургундыі. Карціна Эміля Сіньёля.

У 642 годзе памерла каралева Нанцільда. У верасні таго ж года Хлодвіг, разам са сваім маярдомам Эрхінаальдам і маярдомам Бургундыі Флаахадам, з якім Эрхінаальд быў у сяброўскіх адносінах, адправіліся ў Ацён. Там кароль Хлодвіг загадаў патрыцыю Вілебаду з’явіцца перад ім, але той падазраваў, што там яго збіраюцца забіць. Таму ён сабраў вялікае войска ва ўсіх сваіх уладаннях і адправіўся ў Ацён у іх суправаджэнні. Там паміж дзвюма варагуючымі групоўкамі адбылася сапраўдная бітва, у якой пала шмат як франкаў, так і бургундаў. Быў забіты і сам Вілебад. Флаахад жа пакінуў Ацён і рушыў у Шалон, дзе ён захварэў на ліхаманку і памёр праз 11 дзён пасля смерці Вілебада[10].

Смерць Хлодвіга[правіць | правіць зыходнік]

Надмагілле Хлодвіга II у Сен-Дэні (на пярэднім плане)[11]

Кіраваў Хлодвіг II 18 гадоў і памёр паміж 11 верасня і 16 лістапада 657 года[12], на 24-м годзе жыцці. Ён быў адным з найгоршых «гультаяватых каралёў»; быў распуснікам, звадыяшам жанчын, абжорам і п’яніцам, а ў апошнія гады свайго жыцця пакутаваў на псіхічныя расстройствы. У яго перыядычна здараліся памутненні розуму і моцныя сутаргі (відаць, эпілепсія). Паводле легенды, Хлодвіг быў першым каралём франкаў, які ездзіў у карэце. Да яго ўсе каралі перамяшчаліся толькі конна.

Жонка і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

З 648 года — Бацільда (Балтхільда), ад шлюбу з якой Хлодвіг II меў трох сыноў:

Зноскі

  1. а б в г д Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et RobertiensVilleneuve-d'Ascq: 1993. — P. 110–112. — ISBN 978-2-9501509-3-6
  2. Clodoveu II // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  3. Pas L. v. Clovis II // Genealogics — 2003.
  4. Find a Grave — 1996. Праверана 29 жніўня 2019.
  5. а б Lundy D. R. The Peerage
  6. Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et RobertiensVilleneuve-d'Ascq: 1993. — P. 112–113. — ISBN 978-2-9501509-3-6
  7. Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et RobertiensVilleneuve-d'Ascq: 1993. — P. 113–118. — ISBN 978-2-9501509-3-6
  8. Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et RobertiensVilleneuve-d'Ascq: 1993. — P. 131–132. — ISBN 978-2-9501509-3-6
  9. Фредегар. Хроника, кн. IV, 79.
  10. Фредегар. Хроника, кн. IV, 90.
  11. На заднім плане — надмагілле Карла Мартэла.
  12. Паводле іншай версіі вядомая дакладная дата яго смерці — 31 кастрычніка

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]