Хрысціянства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хрысціянства
Дата заснавання / стварэння каля 33
Выява
Названа ад Хрыстос, Ісус Хрыстос і Назарэт
Заснавальнік Ісус Хрыстос, Марыя, маці Ісуса, Павел і Пётр
Месцазнаходжанне
Колькасць членаў 2 400 000 000[1]
Месца заснавання Іерусалім
Асноватворны дакумент Біблія і Новы Запавет
Піктаграма
Калаж
Аддзялілася ад іўдаізм
Mastodon instance URL theres.life
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хрысціянства (ад грэч. Χριστός — «памазанік», «месія») — монатэістычная рэлігія, разам з іўдаізмам і ісламам уваходзіць у групу аўраамічных рэлігій. Хрысціянства зарадзілася на тэрыторыі сучаснага Ізраіля ў I стагоддзі н.э. Заснавальнікам з’яўляецца Ісус Хрыстос. У цяперашні час хрысціянства з’яўляецца адной з самых распаўсюджаных сусветных рэлігій.

Аснова хрысціянскай тэалогіі выяўляецца ў першых экуменічных веравызнаннях, якія прымаюцца пераважнай колькасцю паслядоўнікаў хрысціянскай веры. Сцвярджаецца, што Ісус пакутаваў, памёр, быў пахаваны і пасля ўваскрэс з мёртвых для таго, каб даць вечнае жыццё тым, хто верыць у Яго і давярае яму дараванне сваіх грахоў (збаўленне)[2]. Акрамя таго, паводле вучэння Ісус цялесна ўзнёсся на неба, дзе ён кіруе і валадарыць з Богам Айцом. Большасць хрысціянскіх канфесій прытрымліваюцца меркавання, што Ісус вернецца, каб судзіць усіх людзей, жывых і мёртвых, і даруе вечнае жыццё сваім паслядоўнікам[3]. Ён лічыцца прыкладам дабрадзейнага жыцця[4], і яго служэнне, смерць і ўваскрасенне часта называецца дабравесцем (грэч. εὐαγγέλιον euangélion).

Хрысціянства з’явілася як яўрэйская секта ў сярэдзіне I стагоддзя[5][6]. Узнікшы ў Леванце, рэгіёне Блізкага Усходу, яно хутка распаўсюдзіўся ў Сірыі, Месапатаміі, Малой Азіі і Егіпце. Уплыў хрысціянства павялічваўся на працягу некалькіх стагоддзяў, і да канца IV стагоддзя яно стала афіцыйнай дзяржаўнай рэлігіяй Рымскай імперыі, замяніўшы іншыя формы рэлігій, якія практыкаваліся пры рымскім панаванні. У Сярэднявеччы, большая частка Еўропы была схілена ў хрысціянства. Былі таксама часам значныя хрысціянскія меншасці на Блізкім Усходзе, у Паўночнай Афрыцы, Эфіопіі[7] і некаторых частках Індыі[8]. Пасля эпохі Вялікіх геаграфічных адкрыццяў, праз місіянерскую працу і каланізацыю, хрысціянства распаўсюдзілася ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, Аўстраліі, Афрыцы на поўдзень ад Сахары, і астатні свет. Хрысціянства згуляла важную ролю ў фарміраванні заходняй цывілізацыі[9][10][11].

Ва ўсім свеце налічваецца тры найбуйнейшыя групы хрысціянскіх паслядоўнікаў, як то Рымска-Каталіцкая царква, Праваслаўная царква, а таксама розныя кірункі пратэстантызму. Рымска-каталіцкая і праваслаўная цэрквы раздзяліліся ў 1054 годзе падчас Вялікай расколу, а пратэстантызм з’явіўся падчас пратэстанцкай Рэфармацыі XVI стагоддзя ў Еўропе, адкалоўшыся ад Рымска-каталіцкай царквы[12]. У пачатку XXI стагоддзя хрысціянства мае каля 2,2 млрд паслядоўнікаў[13][14][15]. Хрысціяне складаюць каля трэці насельніцтва свету, што робіць хрысціянства найбуйнейшай рэлігіяй у свеце[16]. Гэтая рэлігія з’яўляецца культураўтваральным фактарам для Еўропы, Амерыкі, асобных тэрыторый Блізкага Усходу і Каўказа.

Веравучэнне[правіць | правіць зыходнік]

Хрысціяне ўсіх канфесій вераць у адзінага, увасобленага (як правіла, у трох асобах — Айцец, Сын, Святы Дух), абсалютна добрага Бога — стваральніка ўсяго Сусвету, прызнаюць Ісуса Хрыста Сынам Бога, вераць, што Ён выратаваў чалавецтва ад граху і смерці Сваёй смерцю на крыжы і паўстаннем з мёртвых, вераць у богападобнасць чалавека, у несмяротнасць чалавечае душы, у пасмяротную ўзнагароду за добрыя ўчынкі і пакаранне за злыя, чакаюць канца Сусвету і будучае вечнае жыццё.

Святыя пісанні[правіць | правіць зыходнік]

Святой кнігай хрысціяне прызнаюць Біблію. Яна складаецца з дзвюх вялікіх частак: Старога і Новага Запаветаў. У аснове Старога Запавету ляжаць свяшчэнныя кнігі іўдаізму, тады як Новы Запавет з’яўляецца ўласна хрысціянскім пісаннем.

У сваю чаргу, у Новы Запавет уваходзяць чатыры кананічныя евангеллі (ад Матфея, Лукі, Марка і Іаана), Дзеянні Апосталаў (якія працягваюць Евангелле ад Лукі), 21 пасланне апосталаў і кніга Адкравення Іаана Багаслова.

Гісторыя хрысціянства[правіць | правіць зыходнік]

Ранняе хрысціянства[правіць | правіць зыходнік]

Капліца Святога Ананііbeen ў Дамаску (Сірыя), ранні прыклад хрысціянскага малітоўнага дома; пабудавана ў 1 ст. н.э.
Ранні кругавы сімвал Іхтыс, утвораны спалучэннем грэчаскіх літар ΙΧΘΥΣ у коле. Эфес, Малая Азія.

Хрысціянства зарадзілася ў I ст. на іўдзейскіх землях у кантэксце месіянскіх рухаў іўдаізму. Ужо ў часы Нерона хрысціянства было вядома ў многіх правінцыях Рымскай імперыі.

Карані хрысціянскага веравучэння звязаныя з іўдаізмам і вучэннем Старога запавету (у іўдаізме — Танах). Паводле евангелляў і царкоўнага падання, Ісус (Іешуа) выхоўваўся як іўдзей, выконваў Тору, наведваў сінагогу ў шабат (суботу), выконваў святы. Апосталы і іншыя першыя паслядоўнікі Ісуса былі яўрэі. Але ўжо праз некалькі гадоў пасля заснавання царквы хрысціянства пачало распаўсюджвацца сярод іншых народаў.

Згодна з новазапаветным тэкстам Дзеянні апосталаў (Дзеян.11:26), назоўнік «Χριστιανοί» — хрысціяне, прыхільнікі (або паслядоўнікі) Хрыста, упершыню ўвайшоў ва ўжытак для абазначэння прыхільнікаў новай веры ў сірыйска-эліністычным горадзе Антыёхія ў I стагоддзі.

Першапачаткова хрысціянства распаўсюджвалася ў асяроддзі яўрэйскай Палесціны і міжземнаморскай дыяспары, але, ужо з першых дзесяцігоддзяў, дзякуючы пропаведзям апостала Паўла яно набывала ўсё больш паслядоўнікаў сярод іншых народаў («язычнікаў»). Да V стагоддзя распаўсюджванне хрысціянства адбывалася галоўным чынам у геаграфічных межах Рымскай імперыі, а таксама ў сферы яе культурнага ўплыву (Арменія, усх. Сірыя, Эфіопія), у наступным (у асноўным у другой палавіне 1-га тысячагоддзя) — сярод германскіх і славянскіх народаў, пазней (да XIII—XIV стст.) — таксама сярод балтыйскіх і фінскіх народаў. У новы і навейшы час распаўсюджванне хрысціянства па-за Еўропай адбывалася за кошт каланіяльнай экспансіі і дзейнасці місіянераў.

Перыяд Усяленскіх сабораў[правіць | правіць зыходнік]

Імператар Канстанцін і айцы Першага Нікейскага сабора (325 год) трымаюць Нікейскі сімвал веры 381 года. Ікона.

У 312 годзе імператар Канстанцін Вялікі спыніў праследаванні хрысціянства, а пазней сам прыняў хрысціянскую веру і фактычна зрабіў хрысціянства дзяржаўнай рэлігіяй. У Сярэднявеччы хрысціянскай дзяржавай застаецца Візантыя, таксама хрысціянства прымаюць правадыры варварскіх дзяржаў, што ўзніклі на руінах Заходняй Рымскай імперыі. Пад канец 1-га тысячагоддзя хрысцяцца славянскія і скандынаўскія народы, і такім чынам уся Еўропа робіцца хрысціянскай.

Дагматыка хрысціянскай Царквы дакладна фармулявалася і зацвярджалася на Сусветных саборах (IV—VIII стагоддзі). На іх былі асуджаны разнастайныя ерасі, што ўзнікалі ў Царкве ў тыя часы, прыняты Сімвал веры і дадатковыя дагматычныя і кананічныя азначэнні. Не прыняўшы саборных вырашэнняў, ад сусветнай царквы адпалі нестарыяне, Армянская і Копцкая цэрквы і некаторыя іншыя абшчыны.

Раскол царквы[правіць | правіць зыходнік]

Папа Урбан II на Клермонскім саборы, дзе быў абвешчаны Першы крыжовы паход.

У 1054 годзе адбыўся Вялікі раскол паміж усходняй і заходняй часткамі Царквы, які быў выкліканы як непагадненнямі ў дагматыцы, так і прычынамі палітычнага характару. Заходняя царква прыняла назву Каталіцкай, усходняя — Праваслаўнай. Раскол канчаткова замацаваўся пасля ўзяцця крыжакамі Канстанцінопаля ў 1204 годзе. У 1596 годзе была заключана Берасцейская унія, паводле якой істотная частка праваслаўных Рэчы Паспалітай перайшла пад юрысдыкцыю Рымскага папы, утварыўшы Грэка-каталіцкую (уніяцкую) царкву.

Рэфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

95 тэзісаў Марціна Лютэра, з якіх у 1517 годзе пачалася Рэфармацыя.

У XVI стагоддзі ў каталіцкіх краінах пачынаецца рэфармацыйны рух, які абвяшчаў Біблію адзінай крыніцай веравучэння і адмаўляў неабходнасць Царквы для выратавання душы. Узніклі і ўступілі ў барацьбу з каталіцтвам такія плыні, як англіканства, лютэранства, кальвінізм, гусіцтва. У наступныя стагоддзі ад вялікіх пратэстанцкіх канфесій аддзялілася незлічоная колькасць дробных суполак са сваімі веравучэннямі: метадысты, баптысты, розныя евангелічныя і пяцідзясятніцкія суполкі і гэтак далей.

Новы і навейшы час[правіць | правіць зыходнік]

У другой палове XX стагоддзя ўзніклі філасофскія плыні і рэлігійныя суполкі (так званае «ліберальнае хрысціянства») і нават таталітарныя секты (такія, як «Царква Хрыста»), адэпты якіх называюць сябе хрысціянамі, хаця іх ідэалогія і практыка не мае нічога агульнага з вучэннем Хрыста. Усходнія цэрквы пазбеглі дагматычных расколаў, хаця, напрыклад, у гісторыі Рускай праваслаўнай царквы мелі месца расколы па кананічных (XVII стагоддзе) і палітычных (XX стагоддзе) матывах.

Колькасць хрысціян[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць прыхільнікаў хрысціянства па краінах у працэнтах.

Ва ўсім свеце налічваецца каля 2 мільярдаў вернікаў[13][17], якія падзеленыя на 3 асноўныя галіны хрысціянства: каталіцтва, пратэстанцтва і праваслаўе. Хрысціянства з’яўляецца найбуйнейшай рэлігіяй у свеце[18]. Хрысціянская доля насельніцтва зямнога шара складае апошнія 100 гадоў каля 33 %, г. зн. кожны трэці жыхар Зямлі з’яўляецца прыхільнікам хрысціянскай веры. Колькасць вернікаў павялічваецца кожны дзень прыкладна на 23 тысячы чалавек, у пераважнай большасці, дзякуючы насельніцтву краін трэцяга свету, у той час як у развітых краінах назіраецца істотнае зніжэнне колькасці прыхільнікаў прыкладна на 7,6 тысяч чалавек у дзень[19]. Але хрысціянства па-ранейшаму з’яўляецца дамінуючай рэлігіяй у Еўропе, Амерыцы і Паўднёвай Афрыцы. У Азіі хрысціянства з’яўляецца дамінуючай рэлігіяй у Грузіі, Арменіі, Усходнім Тыморы і Філіпінах.

Хрысціянства трывала зацвердзілася на вялікай частцы свету, асабліва ў Афрыцы, Лацінскай Амерыцы і Азіі[20][21]. Вядучы аравійскі мусульманскі лідар шэйх Ахмад аль-Катані ў інтэрв’ю каналу Аль-Джазіра паведаміў аб тым, што кожны дзень 16 тысяч афрыканскіх мусульман пераходзяць у хрысціянства. Ён сцвярджае, што іслам штогод губляе каля 6 мільёнаў афрыканскіх вернікаў на карысць хрысціянства[22][23][24], у тым ліку мусульман у Алжыры, Францыі, Індыі, Марока, Расіі і Турцыі[25]. Ён таксама паведаміў, што хрысціянства з’яўляецца папулярным сярод людзей самага рознага паходжання ў Індыі, Малайзіі, Манголіі, Нігерыі, Паўночнай Карэі і В’етнаме[26].

У большасці развітых краінах наведванне цэркваў сярод людзей, якія па-ранейшаму лічаць сябе хрысціянамі, значна скарацілася за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў[27]. Некаторыя крыніцы бачаць у гэтым проста адыход ад традыцыйных інстытутаў, у той час як іншыя звязваюць яго з прыкметамі зніжэння ролі веры і рэлігіі ў цэлым у грамадстве[28].

Колькасць прыхільнікаў хрысціянства ў Еўропе па розных ацэнках складае ад 400 да 550 млн[29], у Лацінскай Амерыцы — каля 380 млн[30], у Паўночнай Амерыцы — 180—250 млн (ЗША — 160—225 млн [31], Канада — 25 млн[32]), у Азіі — каля 300 млн [33], у Афрыцы — 300—400 млн [34], у Аўстраліі — 14 млн [35].

Прыблізны лік прыхільнікаў розных хрысціянскіх канфесій: каталікоў — каля 1 млрд, пратэстантаў — каля 400 млн (у тым ліку 100 млн пяцідзесятнікаў, 70 млн метадыстаў, 70 млн баптыстаў, 64 млн лютэран, каля 75 млн прэсвітэрыян і блізкіх да іх плыней), праваслаўных і прыхільнікаў Старажытнаўсходніх цэркваў — каля 240 млн, англікан — каля 70 млн.[36]

Хрысціянскія канфесіі і вучэнні[правіць | правіць зыходнік]

У нашы дні ў хрысціянстве існуюць наступныя асноўныя кірункі:

Каталіцызм[правіць | правіць зыходнік]

Праваслаўе[правіць | правіць зыходнік]

Старажытнаўсходняе праваслаўе[правіць | правіць зыходнік]

Цэрквы, якія не прынялі вызнанне веры, зацверджанае на Халкідонскім саборы 451 года (IV Усяленскім), называюцца сёння старажытнаўсходнімі (арыентальнымі) праваслаўнымі ці нехалкідонскімі (гл. няпоўны спіс ніжэй). Яны не маюць еўхарыстычных зносін з праваслаўнымі цэрквамі візантыйскай традыцыі[37].

Пратэстантызм[правіць | правіць зыходнік]

Парахрысціянскія секты[правіць | правіць зыходнік]

Сучасны стан[правіць | правіць зыходнік]

Вера ў Бога сярод хрысціян ЕС і Турцыі

На дадзены момант (2008) існуе група людзей, якая называе сябе хрысціянамі фармальна, без якой-небудзь глыбокай веры ў хрысціянскія догмы. Яны не бяруць удзел у пакланенні Хрысту, трактуючы хрысціянства як традыцыю, у якой яны нарадзіліся і да якой фармальна належаць. У апошнія стагоддзі, у час пашырэння матэрыялістычнага светапогляду, распаўсюджваўся атэізм. Гэта асабліва бачна ў пратэстанцкіх краінах Еўропы. Моцны ўплыў на распаўсюджанне атэізму зрабілі камуністычныя рэжымы ў шэрагу еўрапейскіх дзяржаў у другой палове XX ст.

Ганенні[правіць | правіць зыходнік]

Хрысціянства ад пачатку развівалася пад ганеннямі. У Старажытнасці найбольшаму цкаванню хрысціяне падвяргаліся пад уладай рымскага імператара Нерона (54—68). Стаўшы найбольш пашыранай на свеце, хрысціянская супольнасць застаецца найбольш гнанай. На 2012 год праследаванню за хрысціянскае веравызнанне падвяргалася звыш 200 мільёнаў чалавек у 60 краінах свету. 75 % забітых за выравызнанне складалі хрысціяне. Найбольшую пагрозу неслі камуністычныя фанатыкі ва ўладзе. На працягу апошняга стагоддзя штогод за хрысціянскае веравызнанне забівалі прынамсі 150 тыс. вернікаў (450 штодня). Найбольш у СССР і Кітаі. У БССР за ўдзел у богаслужэнні Камітэт дзяржаўнай бяспекі пазбаўляў працаўладкавання і знявольваў хрысціян. У Паўночнай Карэі за вызнанне хрысціянства на 2012 г. у зняволенні знаходзілася звыш 50 тыс. чалавек. Апошнім часам мусульманскія фанатыкі Інданезіі знішчылі больш за 500 цэркваў. Найбольш шырокі пераслед хрысціян працягваецца ў Кітаі, Бангладэшы, Індыі, Пакістане, В’етнаме, Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, Судане, Сірыі і Іране[40].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Johnson T. M., Zurlo G. A., Hickman A. W. et al. Christianity 2015: Religious Diversity and Personal Contact // International Bulletin of Missionary ResearchSAGE Publishing, 2015. — Vol. 39, Iss. 1. — P. 29. — ISSN 0272-6122; 0193-8320
  2. Sheed, Frank. «Theology and Sanity». Ignatius Press: San Francisco, 1993. pp. 276.
  3. «Christianity» Архівавана 15 сакавіка 2013.. Berkley Center for Religion, Peace, and World Affairs
  4. McGrath2006 2006, p. 4—6.
  5. Robinson 2000, p. 229.
  6. Esler 2004, p. 157f.
  7. Henoticon. Каталічная энцыклапедыя
  8. McManners 1990, p. 301—303.
  9. Cambridge University Historical Series, «An Essay on Western Civilization in Its Economic Aspects», p.40
  10. Hayas 1953, p. 2.
  11. Horst Hutter‏, «Shaping the Future: Nietzsche’s New Regime of the Soul And Its Ascetic Practices» (2004), University of New York, p.111
  12. S. T. Kimbrough, ed. (2005). «Orthodox and Wesleyan Scriptural understanding and practice». St Vladimir’s Seminary Press. ISBN 978-0-88141-301-4.
  13. а б «World» Архівавана 5 студзеня 2010.. CIA world facts.
  14. «The List: The World’s Fastest-Growing Religions» Архівавана 21 мая 2007.. foreignpolicy.com.
  15. «Global Christianity». Pewforum.org.
  16. Zoll, Rachel. «Study: Christian population shifts from Europe». Guardian.co.uk
  17. «The List: The World’s Fastest-Growing Religions» Архівавана 21 мая 2007.. foreignpolicy.com.
  18. «Major Religions Ranked by Size» Архівавана 15 чэрвеня 2008.. Adherents.com.
  19. Werner Ustorf. «A missiological postscript», in McLeod and Ustorf (eds), The Decline of Christendom in (Western) Europe, 1750—2000, (Cambridge University Press, 2003) pp. 219-20.
  20. Jeff Hadden (1997). «Pentecostalism».
  21. Pew Forum on Religion and Public Life (2006-04-24). «Moved by the Spirit: Pentecostal Power and Politics after 100 Years».
  22. «Six Million African Muslims Convert to Christianity Each Year» Архівавана 19 чэрвеня 2017.. Orthodoxytoday.org.
  23. «Six million African Muslims leave Islam per year». American Thinker.
  24. «Over a Million Muslim Converts to Christianity — MND» Архівавана 19 сакавіка 2008.. Mensnewsdaily.com.
  25. «35,000 Moslems convert into Christianity each year in Turkey» Архівавана 19 сакавіка 2012.. Chowk.com.
  26. «Annual Report on International Religious Freedom for 2005 — Vietnam». U.S. Department of State.
  27. Robert D. Putnam, «Democracies in Flux: The Evolution of Social Capital in Contemporary Society», p. 408. ISBN 978-0-19-515089-6
  28. Peter Marber, «Money Changes Everything: How Global Prosperity Is Reshaping Our Needs, Values and Lifestyles», p. 99. ISBN 978-0-13-065480-9
  29. [1] Архівавана 28 студзеня 2014.
  30. [2] Архівавана 20 красавіка 2013.
  31. [3] Архівавана 20 жніўня 2018.
  32. [4] Архівавана 28 студзеня 2014.
  33. [5] Архівавана 22 лютага 2013.
  34. [6] Архівавана 29 чэрвеня 2011.
  35. [7] Архівавана 22 лютага 2013.
  36. [8] Архівавана 15 сакавіка 2015.
  37. «Oriental Orthodox — PETER C. BOUTENEFF»; цытуецца па «The Encyclopedia of Eastern Orthodox Christianity» 2011 Blackwell Publishing Ltd
  38. Армянская Церковь и Халкидон Архівавана 8 студзеня 2009.
  39. Encyclopedia Coptica
  40. Рыгор Астапеня. 34-гадовага хрысціянскага пастара ў Іране чакае павешанне(недаступная спасылка). Наша Ніва (9 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2015. Праверана 20 студзеня 2013.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]