Хіетаніемі (могілкі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хіетаніемі
фін. Hietaniemen hautausmaa, шведск. Sandudds begravningsplats
60°10′10″ пн. ш. 24°55′04″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна
МесцазнаходжаннеХельсінкі 
Гісторыя
Дата заснавання1829
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хіетаніемі (фінск.: Hietaniemen hautausmaa; шведск.: Sandudds begravningsplats) — дзяржаўныя могілкі ў Хельсінкі, сталіцы Фінляндыі.

Уключаюць вялікія вайсковыя могілкі з секцыяй магіл салдатаў, што загінулі ў Зімовай вайне (1939—1940), Другой сусветнай вайне (1941—1944) і Лапландскай вайне (1944—1945). У цэнтры вайсковых могілак знаходзяцца магілы невядомага салдата і маршала Карла Манергейма.

У перакладзе з фінскай мовы Хіетаніемі азначае «пясчаная каса», такую назву могілкі атрымалі з прычыны таго, што яны знаходзяцца на мысе, размешчаным у цэнтральный частцы Хельсінкі.

Могілкі з’яўляюцца папулярным турыстычным месцам, асабліва сярод фінаў, якія наведваюць магілы сваякоў, што загінулі ў войнах, або магілы знакамітых фінаў, пахаваных тут.

Чатыры іншыя могілкі непасрэдна мяжуюць з Хіетаніемі, складаючы з імі адзіны комплекс: яўрэйскія могілкі, мусульманскія могілкі, «Вялікія» праваслаўныя могілкі і Мікольскія праваслаўныя могілкі.

Вядомыя пахаваныя[правіць | правіць зыходнік]

Прэзідэнты Фінляндыі[правіць | правіць зыходнік]

Магіла У. К. Кеканена

Іншыя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]