Цеканне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Цеканне — фанетычная з'ява, звязаная з пераходам гука «т» пры яго памякчэнні ў мяккую афрыкату «ц'». Напр., «ціхі», «на дроце», «мяту — мяці», «ты — цябе», «куст — кусцік», «несці», «лацінскі», «бацвінне». Уласціва беларускай мове і некаторым дыялектам рускай мовы.

Беларускае цеканне адлюстроўваецца ў пісьмовых помніках з XV ст. Пашырана на ўсёй этнічнай тэрыторыі беларусаў, што сведчыць на карысць гіпотэзы пра яго самастойнае развіццё. Я. Карскі тлумачыў паходжанне цекання (як і дзекання) празмерным змякчэннем зубных гукаў «т» і «д», якія пачалі вымаўляцца са свісцячым адценнем, уласцівым гукам «с» і «з», што і прывяло да ўзнікнення мяккіх афрыкат «ц'» і «дз'».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Юргелевіч П. Курс сучаснай беларускай мовы з гістарычнымі каментарыямі. Мн., 1974.