Церахоўскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Церахоўскі раён
Краіна
Уваходзіць у Беларуская ССР
Адміністрацыйны цэнтр Церахоўка
Дата ўтварэння 4 жніўня 1927
Дата скасавання 25 снежня 1962
Насельніцтва
  • 52 900 чал. (1939)
Плошча 1,1 тыс.
Вышыня
над узроўнем мора
146 м[1]

Церахо́ўскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Беларускай ССР, якая існавала ў 19271962 гадах. Цэнтр — гарадскі пасёлак (да 1938 г. вёска) Церахоўка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Церахоўскі раён утвораны 4 жніўня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі БССР з цэнтрам у вёсцы Церахоўка. У склад раёна ўключаны 37 сельсаветаў, з іх 18 сельсаветаў скасаванага Чырванабудскага раёна: Андрэеўскі, Баршчоўскі, Быкоўскі, Васільеўскі, Дубраўскі, Завідаўскі, Кругавец-Калінінскі (Кругавецкі), Кузьмініцкі, Ленінскі, Ніўкінскі, Новажыццёўскі, Плутоўскі, Усоха-Будскі, Усохскі, Уцеўскі, Церахоўскі, Чырванабудскі і Чырвонакастрычніцкі; 8 сельсаветаў скасаванага Добрушскага раёна: Агародня-Гомельскі, Агародня-Кузьмініцкі, Кармянскі, Навашляхаўскі, Новажыццёўскі, Пераростаўскі, Селішчанскі, Харошаўскі; 11 сельсаветаў скасаванага Насовіцкага раёна: Гадзічаўскі, Гардуноўскі, Глыбоцкі, Івакаўскі, Краўцоўскі, Макаўскі, Маркавіцкі, Паддабранскі, Пракопаўскі, Рагі-Ілецкі, Чарацянскі. 30 снежня 1927 года да раёна далучаны Навакрупецкі і Старакрупецкі сельсаветы Гомельскага раёна, якія адначасова былі аб’яданы ў адзін Крупецкі сельсавет; тады ж у выніку ўзбуйнення і рэарганізацыі ў складзе раёна зацверджаны 19 сельсаветаў: Агародня-Гомельскі нацыянальны рускі, Баршчоўскі, Васільеўскі, Гардуноўскі нацыянальны рускі, Глыбоцкі, Дубраўскі, Кармянскі, Краўцоўскі, Кругавец-Калінінскі, Крупецкі, Кузьмініцкі нацыянальны рускі, Ленінскі нацыянальны рускі, Маркавіцкі, Пераростаўскі, Пракопаўскі, Усоха-Будскі, Уцеўскі, Харошаўскі нацыянальны рускі, Церахоўскі нацыянальны рускі, адначасова вёска Паддабранка набыла статус мястэчка. 10 лютага 1931 года да раёна далучаны Грабаўскі, Насовіцкі, Пясочна-Будскі, Цярухскі сельсаветы Гомельскага раёна. У 1935 годзе Агародня-Гомельскі, Гардуноўскі, Кузьмініцкі, Ленінскі, Харошаўскі, Церахоўскі нацыянальныя рускі сельсаветы рэарганізаваны ў беларускія сельсаветы. 12 лютага 1935 года Агародня-Гомельскі, Кармянскі, Крупецкі, Пераростаўскі, Харошаўскі сельсаветы перададзены ў склад адноўленага Добрушскага раёна. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Гомельскай вобласці. 27 верасня 1938 года вёска Церахоўка набыла статус гарадскога пасёлка, Церахоўскі сельсавет скасаваны, мястэчка Паддабранка аднесена да паселішчаў сельскага тыпу (вёска) і замест местачковага Савета ўтвораны Паддабранскі сельсавет. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Краўцоўскі, Паддабранскі, Пясочна-Будскі, Цярухскі сельсаветы, утвораны Студзёнагуцкі сельсавет, які 8 красавіка 1957 года перададзены Гомельскаму раёну[2]. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, гарадскі пасёлак Церахоўка, Баршчоўскі, Васільеўскі, Гардуноўскі, Глыбоцкі, Грабаўскі, Дубраўскі, Кругавец-Калінінскі, Кузьмініцкі, Ленінскі, Маркавіцкі, Насовіцкі, Пракопаўскі, Усохабудскі, Уцеўскі сельсаветы перададзены Добрушскаму раёну.

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
  • Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. — 10 000 экз.