Цімаці Снайдэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цімаці Снайдэр
англ.: Timothy Snyder
Дата нараджэння 18 жніўня 1969(1969-08-18)[1][2][…] (54 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Marci Shore[d]
Род дзейнасці гісторык, пісьменнік, літаратурны крытык, выкладчык універсітэта, палітолаг
Навуковая сфера гісторыя, гісторыя Усходняй Еўропы[d], Даследаванні Халакоста[d] і Цэнтральная Еўропа
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі (1995)
Альма-матар
Член у
Прэміі
Узнагароды
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ці́маці (Ты́маці) Сна́йдэр (англ.: Timothy Snyder; нар. 18 жніўня 1969) — амерыканскі гісторык. Доктар гістарычных навук.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Браўнскім (1987—1991) і Оксфардскім універсітэце (1991—1995). Доктарскую ступень атрымаў у 1997 годзе ў Оксфардзе. Працаваў у Нацыянальным цэнтры навуковых даследаванняў (CNRS, Францыя ў 1994—1995 гадах), а таксама ў Венскім інстытуце навук пра чалавека (Institut für die Wissenschaften vom Menschen). Прафесар Ельскага ўніверсітэта (ЗША).

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар публікацый і манаграфій пра гісторыю Усходняй Еўропы.

У Беларусі вядомы працай «Рэканструкцыя нацый: Польшча, Украіна, Літва, Беларусь (1569—1999 гг.)»[3], дзе, паводле Уладзіміра Арлова і Захара Шыбекі, Цімаці Снайдэр паказаў вытокі гістарыяграфічных міфаў, у тым ліку што літоўскі нацыянальны праект пабудаваны на скажэнні гісторыі, а цаной яго рэалізацыі было разбурэнне ўнікальнай культурнай прасторы з цэнтрам у Вільні.[4]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Рэканструкцыя нацый: Польшча, Украіна, Літва і Беларусь, 1569―1999 : пераклад з англійскай / Тымаці Снайдэр. Мінск : Медысонт, 2010. 978-985-6887-74-4
  • Крывавыя землі. Еўропа паміж Гітлерам і Сталіным / Тымаці Снайдэр ; [навуковыя рэдактары: Г. Сагановіч, У. Калаткоў] ; пераклад з англійскай [мовы С. Петрыкевіча]. Мінск : Медысонт, 2013. 978-985-6982-62-3
  • Рэканструкцыя нацый: Польшча, Украіна, Літва і Беларусь, 1569—1999 : [пераклад з англійскай мовы] / Тымаці Снайдэр ; [навуковы рэдактар Г. Сагановіч]. Варшава : [б. в.], 2014. 978-985-6887-74-4
  • Крывавыя землі : Еўропа паміж Гітлерам і Сталіным / Тымаці Снайдэр ; [адказны рэдактар Г. Сагановіч] ; пераклад з англійскай [мовы С. Петрыкевіча]. Мінск : Зміцер Колас, 2015. 978-985-6992-70-7

Зноскі

  1. а б Leidse Hoogleraren Праверана 19 чэрвеня 2019.
  2. Timothy Snyder // The Fine Art Archive — 2003.
  3. Назва ў версіі перакладчыкаў на беларускую мову В. Калацкай, М.Раманоўскага пад рэд. Г.Сагановіча. У арыгінале: Timothy Snyder. The Reconstruction of Nations: Poland, Ukraine, Lithuania, Belarus (1569—1999). Yale University Press, 2003.
  4. Арлоў, Шыбека, 2004

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Цімаці Снайдэр
  • Снайдэр Т. Рэканструяванне нацыяў: Польшча, Украіна, Літва, Беларусь (1569—1999 гг.): Фрагменты (частка 1 Архівавана 5 лістапада 2007., частка 2 Архівавана 5 лістапада 2007.) / Пераклад В. Калацкай; Рэд. і прадм.: У. Арлоў, З. Шыбека // Дзеяслоў № 11-12, 2004.