Чалавек-павук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чалавек-павук
Spider-Man
Інфармацыя пра выдавецтва
Выдавец Marvel Comics
Першае з'яўленне Amazing Fantasy #15
(жнівень 1962)
Стваральнікі Стэн Лі (пісьменнік)
Стывен Дзітка (мастак)
Інфармацыя пра героя
Альтэр-эга Пітэр Паркер
Вага 67 кг
Месца нараджэння
Каманды Помснікі
Новыя Помснікі
Future Foundation
Партнёры Gwen Stacy[d], Black Cat[d], Betty Brant[d], Carlie Cooper[d], Debra Whitman[d], Mary Jane Watson[d], Liz Allan[d] і Kitty Pryde[d]
Саюзнікі Капітан Амерыка
Людзі Ікс
Жалезны чалавек
Галоўныя ворагі Норман Озбарн, Doctor Octopus[d], Eddie Brock[d], Venom[d], Mysterio[d], Яшчар, Tombstone[d], Wraith[d], Speed Demon[d], Riot[d], Chameleon[d], Rhino[d], Burglar[d], Alyosha Kravinoff[d], Kraven the Hunter[d], Норман Озбарн[d], Hobgoblin[d], Sandman[d], Morbius, the Living Vampire[d], Beetle[d], Kingpin[d], Carnage[d], Will o' the Wisp[d], Cletus Kasady[d], Ox[d], Ox[d], Demogoblin[d], Scream[d], Hydro-Man[d], Grim Hunter[d], Shocker[d], Frederick Foswell[d], Prowlerg[d], Vulture[d], Electro[d], Richard Fisk[d], Doppelganger[d], Silvermane[d], Molten Man[d], Carrion[d], Lasher[d], Jackal[d], Mendel Stromm[d], Boomerang[d], Tinkerer[d], Hood[d], Puma[d], Hammerhead[d], Alistair Smythe[d], Big Wheel[d], Mac Gargan[d], Calypso[d], Spot[d], Спэнсэр Смайт, Jonas Harrow[d], Mister Negative[d], Rocket Racer[d], Slyde[d], Stegron[d], Stunner[d], Black Tarantula[d], Hitman[d], White Rabbit[d], Walrus[d], Vermin[d], Phil Urich[d], Bloodshed[d], Enforcers[d], Farley Stillwell[d], Jason Macendale[d], Man Mountain Marko[d], Montana[d], Swarm[d], Roderick Kingsley[d], Abner Jenkins[d], Janice Lincoln[d], Fancy Dan[d] і Sinister Six[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чалавек-павук, або Спайдэр-мэн (англ.: Spider-Man) — выдуманы супергерой, персанаж коміксаў выдавецтва Marvel Comics, а таксама шэрагу фільмаў і відэагульняў. Чалавек-павук быў створаны мастаком Стывенам Дзіткам і пісьменнікам Стэнам Лі і ўпершыню з'явіўся ў коміксе Amazing Fantasy №15 (жнівень 1962). Стваральнікі надалі яму суперсілу і спрыт, здольнасць чапляцца да большасці паверхняў, выпускаць павуціну з запясця і хутка рэагаваць на небяспеку, дзякуючы «павучаму пачуццю», што дазваляе яму змагацца з праціўнікамі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пітэр Паркер (англ.: Peter Parker) прадстаўлены вельмі разумным і здольным падлеткам, які жыве ў горадзе Нью-Ёрк. Ён увесь час спазняецца і яму не шанцуе, але ён разбіраецца ў хіміі і фізіцы. Яго не вельмі любяць іншыя падлеткі, не паважаюць і крыўдзяць. Пітэр жыў з цёткай і дзядзькам. Аднойчы Паркера ўкусіў радыеактыўны павук, і ў яго з’явіліся павуковыя здольнасці, сярод якіх уменне поўзаць па сценах, выпускаць павуцінне, уменне адчуваць небяспеку (павуковае чуццё), здольнасць бачыць у цемры і без акуляраў (да гэтага ён быў блізарукім), вялікая сіла, хуткасць, гнуткасць, цягавітасць і спрыт, да таго ж у яго цяпер хутка загойваліся раны. Аднойчы пасля заканчэння рэслінг-шоу, дзе ён выступаў, ён не спыніў злачынца, які затым забіў яго дзядзьку. Пасля гэтага Паркер вырашыў змагацца са злачыннасцю. Але ў той жа час яму даводзіцца зарабляць грошы. Ён вырашае фатаграфаваць сябе, як Чалавека-павука, і адносіць фатаграфіі да газеты «The Daily Bugle», дзе галоўным рэдактарам з’яўляецца Джон Джэймсан.