Чарнігаўская губерня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чарнігаўская губерня
Герб
Герб
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 27 лютага (11 сакавіка) 1802
Дата скасавання 31 ліпеня 1925
Насельніцтва
  • 2 297 854 чал. (1897)[1]
Плошча
  • 53 918,2 км²
Чарнігаўская губерня, карце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чарнігаўская губерня — адміністрацыйная адзінка Расійскай імперыі, якая размяшчалася на левым беразе Дняпра. Адміністрацыйны цэнтр — Чарнігаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утворана ў 1802 годзе ў выніку падзелу Маларасійскай губерні на Чарнігаўскую і Палтаўскую.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай беларуская частка Чарнігаўскай губерні абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года пастановай І з’езда КП(б) Беларусі частка Чарнігаўскай губерні ўключалася ў Беларускую ССР (такімі прызнаваліся Суражскі, Імглінскі, Старадубскі і Навазыбкаўскі паветы[2]), але I Усебеларускі з’езд Саветаў, які прайшоў 2-3 лютага, не ўхваліў гэта рашэнне.

У 1919 годзе чатыры паўночныя паветы (за выключэннем некалькіх паўднёвых валасцей) з пераважна неўкраінскім насельніцтвам адышлі да Гомельскай губерні ў складзе РСФСР, у 1926 годзе былі перададзены Бранскай губерні, а затым уваходзяць у Бранскую вобласць Расіі.

У 1925 годзе Чарнігаўская губерня была ліквідаваная, а яе тэрыторыя ўвайшла ў склад Глухоўскай, Канатопскай, Нежынскай і Чарнігаўскай акруг Украінскай ССР. У 1932 годзе на асноўнай частцы тэрыторыі былой Чарнігаўскай губерні была ўтворана Чарнігаўская вобласць, частка раёнаў з 1939 года ўваходзіць у Сумскую вобласць.

Зноскі

  1. Первая Всеобщая перепись населения Российской империи 1897 г. 48: Черниговская губернияCentral Statistics Committee. Праверана 30 ліпеня 2021.
  2. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. І. Саверчанка, З. Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]