Чарнічанка (прыток Лучосы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чарнічанка
Характарыстыка
Даўжыня 32 км
Басейн 182 км²
Вадацёк
Выток Чарніца
 • Месцазнаходжанне за 0,7 км ад вёскі Латыгава
 • Каардынаты 55°01′22,45″ пн. ш. 29°53′35,82″ у. д.HGЯO
Вусце Лучоса
 • Месцазнаходжанне вёска Саўчанкі, Віцебскі раён
 • Каардынаты 54°59′15,67″ пн. ш. 30°11′37,29″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіён Віцебская вобласць
physical
Чарнічанка (прыток Лучосы)
Чарнічанка (прыток Лучосы)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Чарніча́нкарака ў Бешанковіцкім і Віцебскім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Лучоса (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня ракі 32 км. Плошча вадазбору 182 км². Выцякае з возера Чарніца з паўднёвага ўсходу, за 0,7 км на паўночны захад ад вёскі Латыгава Бешанковіцкага раёна, цячэ па Лучоскай нізіне, праз возера Скрыдлева. Вусце каля вёскі Саўчанкі Віцебскага раёна. Даліна пераважна трапецападобная, у верхнім цячэнні невыразная. Пойма вузкая, чаргуецца па берагах, на асобных участках адсутнічае. Рэчышча звілістае, слабаразгалінаванае, у сярэднім цячэнні на працягу 9,1 км (1,8 км вышэй і 7,3 км ніжэй ад возера Скрыдлева) каналізаванае.

У басейне Чарнічанкі азёры Чарніца, Бораўна, Скрыдлева, Рытаўна і інш. Уздоўж ракі вёскі Уладзіміраўка, Скрыдлева, Вялікая Чэрніца, Лядзенкі, Саўчанкі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]