Часлаў Найдзюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Часлаў Найдзюк
Дата нараджэння 28 жніўня 1915(1915-08-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 сакавіка 1995(1995-03-28) (79 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Член у

Часлаў (Чэслаў) Найдзю́к (28 жніўня 1915, в. Бойдаты[1], Ваўкавыскі павет — 28 сакавіка 1995, Пасадэн, Каліфорнія, ЗША) — беларускі грамадскі дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Брат Язэпа Найдзюка.

Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі (1927—1935). Скончыў юрыдычны факультэт Універсітэта Стэфана Баторыя (1940), член Беларускага студэнцкага саюза ў Вільні. Па палітычных перакананнях быў хадэкам.

У час Другой сусветнай вайны старшыня акруговага міравога суда ў Вілейцы. [2]

У 1949 эмігрыраваў у ЗША, арганізоўваў беларускае жыццё ў Каліфорніі, супрацоўнічаў з газетай «Беларус».

Пахаваны на могільніку Галівуд-Хілз у Пасадэне, Каліфорнія.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 1956 года ажаніўся з Юзэфай Брэчкай, ад якой меў дзвюх дачок, Ядзю і Карнелю, і сына Віктара.

Зноскі

  1. Часам падаецца в. Байдаты і інш. — гэта памылковая інфармацыя.
  2. Язэп Малецкі. Пад знакам Пагоні. Успаміны. — Таронта: "Пагоня", 1976. — С. 149, 151. — 712 с.