Чаткальскае землетрасенне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Чаткальскае землетрасенне — адно з самых магутных землетрасенняў у Цэнтральнай Азіі. Адбылося 2 лістапада 1946 года і дасягала 9-10 балаў  (руск.) у эпіцэнтры, які знаходзіўся ў Чаткальскіх гарах. Магнітуда па шкале Рыхтара дасягнула 7.5.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Землетрасенне ахапіла велізарную тэрыторыю. У груды развалін былі ператвораныя пасёлкі, размешчаныя ў эпіцэнтральнай зоне працягласцю да 100 км і шырынёй да 15-20 км, у далінах і перадгорных раёнах адбыліся значныя абвалы, зрывы. Адкрыліся буйныя расколіны, частка возера Сары-Чэлек была перакрытая завалам.

Афтэршокі працягваліся яшчэ некалькі гадоў і скончыліся толькі ў 1950 годзе.