Чатэм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чатэм
англ. Chatham Island, марыоры Rekohu, маары Wharekauri
Заходняе ўзбярэжжа
Заходняе ўзбярэжжа
Характарыстыкі
Плошча899 км²
Насельніцтва600 чал.
Шчыльнасць насельніцтва0,67 чал./км²
Размяшчэнне
43°54′00″ пд. ш. 176°29′00″ з. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Чатэм (Ціхі акіян)
Чатэм
Чатэм
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне

Чатэм (англ.: Chatham, на мове марыоры Rekohu) — найбуйнейшы востраў у групе астравоў Чатэм. Плошча — 899 км². Насельніцтва — 600 чал. (2013 г.).

Мае вулканічнае паходжанне. Сфармірованы каля 40 млн гадоў таму. Паверхня пагорыстая. Найвышэйшы пункт — горка Маўнгатэрэ (294 м). Маюцца таксама раўнінныя і забалочаныя нізінныя землі. Большая частка вострава пакрыта лугамі. Вылучаецца вялікая лагуна Тэ-Ванга.

Быў населены продкамі марыоры паміж 1000 і 1500 гг. н. э. Адкрыты 29 лістапада 1791 г. экспедыцыяй Джорджа Ванкувера, названы ў гонар аднаго з караблёў экспедыцыі — «Чатэм».

Асноўныя заняткі насельніцтва — авечкагадоўля і лоў рыбы.

На Чатэме размешчаны адміністрацыйны цэтр астравоў — Уаітангі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]