Чачэрскае староства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чачэрскае староства
Краіна
Уваходзіць у Рэчыцкі павет, Менскае ваяводства
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1510
Дата скасавання 1772
Дзяржаўца, пасля староста гл. Чачэрскія старосты
Час існавання 15101772

Чачэрскае староства (польск.: Starostwo Czeczerskie) — дзяржаўнае ўладанне, адміністрацыйная адзінка ў складзе Рэчыцкага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага правінцыі Рэчы Паспалітай. Цэнтрам Чачэрскага староства было мястэчка Чачэрск.

На карце 1688 г. Чачэрскае староства Рэчыцкага павета

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя Чачэрскага староства знаходзіцца на Палессі, на землях былых плямёнаў радзімічаў і дрыгавічоў[1]. У часы Рэчы Паспалітай на тэрыторыі староства размяшчаліся ўладанні г.зв. «сожскай шляхты» (ад ракі Сож, аналагічна «друцкай шляхце» ад ракі Друць), якая паходзіла ў асноўным з мясцовага баярства[2][3][4][5].

У сярэдзіне XIV ст. Чачэрск з навакольнымі землямі быў далучаны да Літвы, як цэнтр аднайменнай воласці, дзяржавы і староства да 1509 г.[6].

Чачэрская ратуша XVIII ст.

Адміністрацыйнае дзяленне[правіць | правіць зыходнік]

У Чачэрскае староства Рэчыцкага павета адміністрацыйна ўваходзілі воласці, войтаўства, асобныя баярскія паселішчы, фамільныя маёнткі, вёскі (польск.: wieś​​) і «дзяржавы» (польск.: dzierżawy). Чачэрскі замкам кіраваў Губернатар Чачэрскі (польск.: Gubernator Czeczerski). Замкавыя слугі жылі на ўскраіне горада Чачэрска. Сярод баяраў шляхты былі мастаўнічыя, дзясяцкія, войты. Царкоўны прычт меў зямельныя надзелы пры вёсках Вотар, Яцкевіч, Нізімковічы, Рыскава.

  • Па Інвентару 1704 г. да Чачэрскага стараства належала 22 вёскі у Чачэрскай воласці (без указання войтаўстваў): Вотар, Турыщанічы, Ліцвінавічы, Зяцькевічы, Вощанкі, Бярозаўка, Струмень, Валасовічы, Палессе, Колюды, Нізімковічы, Кублічы, Залессе, Стоўбынь​​, Хлусы, Пліскі, Дудзічы, Сябровічы, Рыскоў, Мутневічы, Глыбочыца[15].
  • Па Інвентары 1726 г. 24 вёскі належала Чачэрскаму замку. Сяляне якіх дзяліліся ў адміністрацыйным дачыненні на 6 войтаўства: Воласаўскае, Вотарскае, Залескае, Літвіноўскае, Палескае, Сяброўскае.
  • Паводле Люстрацыі 1765 года у Чачэрскім старостве быў г. Чачэрск (у колькасці 170 дамоў на 9 вуліцах[16]) і воласці: Пшедсожская з колькасцю 242 хрысціянскіх «дымоў»; Засожская з колькасцю 344 хрысціянскіх «дымоў». З 756 дымоў староства — 20 іўдзейскіх.
  • У структуры гэтых двух валасцей уваходзілі войтаўства: Шабраўскае, Літвіноўскае, Вотарскае, Стаўбунскае; Залескае, Анісімкаўскае, Воласаўскае, Палескае, Хлусоўскае, Грыцкоўскае, Беляёўскае.
  • У складзе іх былі сялянскія вёскі неваеннага саслоўя «цяглавых» (польск.: ciahlych).
  • Войтаўства Залескае: Зялессе, Куклічэ, Анісімковічэ.
  • Войтаўства Палескае: Палессе, Калюды.
  • Войтаўства Валасоўскае: Валасовічы, Сідаровічы, Струмен.
  • Войтаўства Літвіноўскае: Літвінавічы, Зяцькувічэ (Зяцковщизна), Вощанка (Воща), Берчонка, Базылева.
  • Войтаўства Вотарскае: Вотар, Турыщанічэ, Глубочыца, Мутневічэ, Осаў, Хлусы, Стаўбуны, Слабада Стаўбунска (Стовбын), Рэчка.
  • Войтаўства Сяброўскае: Сябровічэ, Дудзічэ, Любіншчызна, Рыскоў.
  • У іншыя: Скрабоўшчызна, Хвощна Слабада, Гжыбаўка, Сушолка (Сушотка) або Будзішча Струменсе, Асінаўка, Шашэлаўка, Беляёўка, Захор’е, Будзішча Воласаўскае, Будзішча Анісімаўскае, Лухімічыэ, Барысаўка Слабада, Шахаўшчызна, Ператокі, Слабада Грыцкоўска, Буселоўка, Бярозаўка, Колбаўска, Яцкаўшчызна, Прычалесніца Слабада, Грыцкоў, Горы, Сапрыкі.

Кожная вёска па Інвентару 1726 г. мела надзел землі «вотруб’е» для сельскагаспадарчых культур і жывёлагадоўлі, млыны, рудні з плавільным печамі, кузні (кавальня), рыбалоўныя возера, сукнавальні, крупадзёркі, бондарства, піваварства (броварская) і г.д. Млыны былі ў Чачэрску і вёсках Дудзічы, Ліцвінавічы, Анісімковічы (па Інвентару 1704 г. млыны, сукнавальні, крупадзёркі — у вёсках Ліцвінавічы, Нізімковічы, Дудзічы). Рудня з плавільным печамі — у вёсках Дудзічы, Малін, Рэчкі, Стовбынь (па Інвентару 1704 г. Рудня з плавільным печамі — у вёсках Столбынь ​​і Рэчкі). Рыбны промысел — у азёрах вёсак Вотор, Туріщанічы, Ліцвінавічы, Струмень, Валасовічы, Нізімковічы, Залессе, Столбынь​​, Дудзічы, Сябровічы.

На карце 1772 г. Чачэрскае староства Рэчыцкага павета

Насельніцтва і саслоўная прыналежнасць[правіць | правіць зыходнік]

  • «Цяглае» саслоўе сялян мела свае «павіннасці» (польск.: Powinność ludzi ciahłych)[17]: павінна было даваць «подать» (падатак) ад кожнага «дыму» (дома) па 26 «грошаў» (12-15 капеек) або 1 меру мёду, меру хмелю, 1 курыцу. Статыстычна агульная «гушчыня засялення» староства сялянамі была на момант Інвентара 1704 г. 142 «дымы» з 24 вёсак[18]. На момант Інвентара 1726 г. — у валасцях 230 дамоў і ў слабодах 63 дамы (хрысціянскія)[19].
  • На момант Інвентара 1726 г. мяшчанскае неваеннае саслоўе было засяроджана ў асноўным у Чачэрску — на 7 вуліцах 104 дамы хрысціянскія і 5 дамоў іўдзейскіх. І мяшчане мелі свае саслоўныя «павіннасці»[20]. У цэнтры староства ў горадзе былі карчма, 3 гандлёвыя крамы, рынак, пляц, іўдзейская школа. У Чачэрску таксама былі цэрквы: Васкрасенская, Нікольская, Прачысценская, Спаская; каля замка — яшчэ касцёл святой Тройцы. «Павіннасці» саслоўя мяшчан (асноўныя заняткі) — жалі хлеб дворны, лавілі рыбу і рыхтавалі яе пра запас, дапамагалі саслоўю баяраў у рамонце і будаўніцтве і г. д. Іх «подать» — ад кожнага «дыму» па 18 «грошаў» (9-10 капеек).
  • Насельніцтва Чачэрскага староства агульным лікам у 542 «дымы» на момант Інвентара 1726 г. дзялілася на ваеннае саслоўе баяр і неваеннае мяшчан з сялянамі. Таму асобна ў склад Чачэрскага староства ўваходзілі баярскія пасёлкі (польск.: komput bojarów starostwa Czeczerskiego, «Спіс баяраў Чачэрскага староства» паводле Інвентара 1726 г.)[21] з дымамі (колькасцю дамоў, сем’яў): Багданавічы (5 дамоў), Воранаўшчына (9), Грамыкі (21), Енцы (6), Жабіна (10), Жалезнікі (15), Кароткавічы (10), Курагі (4), Лапічы (8), Сапагі (4), Свяцілавічы (7), Струмень (7), Сябровічы (8), Хізы (13), Шапатовічы (7), Шылавічы (10)[22]. На момант Інвентара 1726 г. у Чачэрскім старостве знаходзілася агульным лікам 144 баярскія дамы хрысціян. Адмысловыя, толькі гэтаму саслоўю ўласцівыя «павіннасці» (польск.: Punkta powinnosci bojarow starostwa Czeczerskiego) — выезд на абарону дзяржаўных граніц (польск.: bojarska obloha — «аблога баяраў»), рамонт байніц замкаў і замкавых умацаванняў, утрыманне мастоў, баяры з’яўляліся ў якасці паліцыі на кірмашы, вазілі пошту, павінны былі мець добрае ўзбраенне і каня і г. д.[23]. Іх «подать» — штогадовая «гіберна» 2770 злотых.

У XIVXVII стст. праз Чачэрскае староства праходзіла дарога з горада Торунь ва Уладзімір (старажытны шлях на Балтыйскае мора), за праезд па якой бралі пошліну «з каня» па 3 грыўні і 4 дынарыя[24].

Чачэрскае староства было прыпісана да Нежынскага палка казакоў у 16541657 гг. На яго тэрыторыі раскватараваліся казакі, кіраваныя «беларускім, магілёўскім, гомельскім і чавускім» палкоўнікам Іванам Нячаем і ваяводам магілёўскім князем Іванам Рапніным[25]. Пасля смерці гетмана Івана Залатарэнкі пра дзейнасць прызначанага ім палкоўніка Івана Дарашэнкі засталіся дакументальныя згадкі ваяводаў Магілёва і Смаленска, сведчанне беларускіх сялян і мяшчан Чачэрскага староства аб казаках у звароце да ўладаў для следства: «Тыя казакі двары ім руйнуюць, саміх іх б’юць і мучаць, так што і праходу ад тых казакоў не стала, нават на торг да іх ніхто не смее ехаць»; «наязджаюць казакі, сёлы знішчаюць і сялян сякуць, маёмасць адбіраюць»; казакі «не слухаюць, б’юць, рабуюць, вяжуць і садзяць»; казакі «прыходзяць з вялікім шумам і пагрозамі». За адмову беларускіх сялян ісці ў казакі іх «гандаль у горадзе знішчылі, сялян мучылі і рабавалі… і палілі»; «ад казацкага марадзёрства апусцелі паветы»; «людзям з гарадоў праехаць не можна»; «смуту чыняць»[26].

Старосты і намеснікі[правіць | правіць зыходнік]

Староства — гэта дзяржаўны маёнтак, які вялікі князь ці кароль даваў у трыманне феадалам як натуральны юргельт за службу.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. стар. 40-45, 51-52, Памяць. Чачэрскі раён [Текст]: гісторыка-дакументальная хроніка Серия: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэд. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — г. Мінск: выд. «Белта», 2000 г. — 621 с.: фот. ISBN 985-6302-22-6
  2. стр. 77-107 отд. IV (Могилевская шляхта), «Вестник Юго-Западной и Западной России», Том 4, изд. К. Говорским, в типографии А. К. Киркора, г. Вильна, 1866 г. (руск.)
  3. стр. 600—607 (Бывшая шляхта), «Опыт описания Могилевской губернии», книга 1, сост. А. С. Дембовецкий, Типография Губернского Правления, г. Могилев на Днепре, 1882 г. (руск.)
  4. Аляксандр Залівака, «Шляхта магілёўскай губерні. Спісы», Фасцыкул II, г. Мінск, выд. «Энцыклапедыкс», 2012 г. ISBN 978-985-6958-44-4
  5. Аляксандр Залівака, «Шляхта Магілёўскай губерніі. Радаводы», Фасцыкул III: г. Мінск, выд. «Энцыклапедыкс», 2013 г. ISBN 978-985-6958-59-8
  6. «Метрыка Вялікага Княства Літоўскага (1522—1552)», Мінск, 2000 г., ISBN 985-6374-10-3 т. 1 кн. 28 c. 233
  7. а б с. 744, Том 2, «Вялiкае Княства Лiтоускае», В. Пазднякоў, изд. «Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі», г. Мінск, 2007 г. ISBN 978-985-11-0394-8, ISBN 978-985-11-0392-4
  8. Памяць. Чачэрскі раён [Текст]: гісторыка-дакументальная хроніка Серия: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэд. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — г. Мінск: выд. «Белта», 2000 г. — 621 с.: фот. ISBN 985-6302-22-6
  9. «Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и. д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», г. Витебск, 1900 г., выпуск 28, стр. 89 (№ 3)
  10. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego. T. III. — Warszawa, 1880—1914. — S. 117. (польск.)
  11. Памяць. Чачэрскі раён [Текст]: гісторыка-дакументальная хроніка Серия: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэд. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — г. Мінск: выд. «Белта», 2000 г. — 621 с.: фот. ISBN 985-6302-22-6 (бел.)
  12. «Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и.д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», 1900 г., выпуск 28, стр. IV (отд.1), стр. 31-39 (руск.) (польск.)
  13. ЦГА ЛССР (ДА № 3774) ф.11 оп.1 д.1058
  14. стар. 66-73, «Памяць. Чачэрскі раён» [Текст]: гісторыка-дакументальная хроніка Серия: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэд. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — г. Мінск: выд. «Белта», 2000 г. — 621 с.: фот. ISBN 985-6302-22-6
  15. «Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и.д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», 1900 г., выпуск 28, стр. IV (отд.1), стр. 3-26 отд. № I (руск.)
  16. ЦГА ЛССР ф. SA д.3786 л.53 (л.27)
  17. «Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и. д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», г. Витебск, 1900 г., выпуск 28, стр. 82-83 (польск.)
  18. «Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и.д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», 1900 г., выпуск 28, стр. 82-83 (V—VI)
  19. «Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и.д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», 1900 г., выпуск 28, стр. 85
  20. «Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и. д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», г. Витебск, 1900 г., выпуск 28, стр. 48-50 (руск.) (польск.)
  21. «Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и. д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», г. Витебск, 1900 г., выпуск 28, стр. 31 (руск.) (польск.)
  22. «Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и.д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», 1900 г., выпуск 28, стр. IV (отд.1) (руск.) (польск.)
  23. «Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и.д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», 1900 г., выпуск 28, стр. 39-40 (п. 1-11) (руск.) (польск.)
  24. Грушевський Михайло, «Історія України-Руси», накладом автора, Київ-Львів, 1907 р., том VI (житє економічне, культурне, національне XIV—XVII), с. 33
  25. «Акты Юго-Западной России», III, стр. 522, 529.
  26. Грушевський Михайло, «Історія України-Руси», ДВОУ (держ. вид. «Пролетар»), 1931 р., том IX-2 (1654—1657), с. 870, 932, 1167, 1202 (1599).
  27. а б в г д е str. 358, Tom XV cz.1 (Czeczersk) «SLOWNIK GEOGRAFICZNY» KROLESTWA POLSKIEGO I innich KRAJOW SLOWIANSKICH, WARSZAWA, 1880—1914 (польск.)
  28. Любавский М. К., «Областное деление и местное самоуправление Литовско-Русского государства», г. Масква, 1892 г., прил. XXX—XXXI.
  29. str. 782, Tom I, «SLOWNIK GEOGRAFICZNY» KROLESTWA POLSKIEGO I innich KRAJOW SLOWIANSKICH, WARSZAWA, 1880—1914 (польск.)
  30. РГАДА. Ф. 389 (Литовская метрика), оп. 1, д. 38, лл. 540−541.
  31. ДАМВ ф.694 воп.4 спр.1556 л.137
  32. Главный архив древних актов в Варшаве (AGAD) Władysław IV, król polski, nadaje Krzysztofowi Radziwiłłowi, kasztelanowi wileńskiemu, starostwo czeczerskie.
  33. Насевіч В. Завішы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 639.
  34. pl:Kazimierz Tyszkiewicz (podczaszy wielki litewski) (польск.)
  35. Вячаслаў Насевіч. Завішы // ЭГБ С. 394.
  36. «Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и. д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», г. Витебск, 1900 г., выпуск 28, стр. III (отд. I); «Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и.д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», 1900 г., выпуск 28, стр. 28 (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • «Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае», Ермаловіч М., изд. «Беллітфонд», Мінск, 2003 г. ISBN 985-6576-08-3
  • «Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и. д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», губернская типо-литография, г. Витебск, 1900 г., выпуск 28 с. 26-89; (руск.)
  • str. 782, Tom I; str. 358, Tom XV cz.1 (Czeczersk) «SLOWNIK GEOGRAFICZNY» KROLESTWA POLSKIEGO I innich KRAJOW SLOWIANSKICH, WARSZAWA, 1880—1914 (польск.)
  • Марцэлеў С. В., рэдкалегія Пашкоў Г. П. (галоўны рэдактар) і інш., «Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя», г. Мінск, БелЭн., 2005 г., ISBN 985-11-0330-6 ISBN 985-11-0302-0, Гомельская вобласць Т. 2, кн. 2;
  • «Памятная книжка Могилевской губернии», составлена Могилевским Губернским Статистическим Комитетом, г. Могилев, 1853—1916 г.. (руск.)
  • «Энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Эфрона», г. Санкт-Петербург, 1890—1907 г., (Чечерск); (руск.)
  • гл. ред. Шишков В. П., «Большой энциклопедический словарь», г. Минск, НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998 г. ISBN 5-85270-262-5 (Чечерск).
  • рэд. Пашкоў Г. П. і інш., «Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя у 3 т.», Беларуская Энцыклапедыя, г. Мінск, 2005 г., Т. 2 (Кадэцкі корпус — Яцкевіч) ISBN 985-11-0378-0;
  • с. 744, Том 2, «Вялікае Княства Літоўскае», В. Пазднякоў, изд. «Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі», г. Мінск, 2007 г. ISBN 978-985-11-0394-8, ISBN 978-985-11-0392-4
  • Центральный Государственный Архив (ЦГА) ЛССР (ДА № 3774) ф.11 оп.1 д.1058 (польск.)
  • ЦГА ЛССР ф. SA д.3786 л.53 (л.27) (польск.)
  • (Фрагмент) Mappa Polski za panowannia Stanislawa Augusta w roku 1772, wydana nakladem S. Orgelbranda w Warszawie roku 1849. Rvso: I lito: Z. Steinbrich; (польск.)
  • (Фрагмент) Statti della Corona di Pologna. Diuisa nelle sue Principali. Provincie e Palatinati da GVGLIELMO SANSONE Geografo del Re Christmo. E di nuouo data in luce da Gio: Giacomo Rossi, in Roma, alla Pace, l’Anno 1688. (італ.)
  • стр. 296—298, «Города, местечки и замки Великого Княжества Литовского» (энциклопедия), ред. сов. Т. В. Белова (пред. и др.), изд. «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», г. Минск, 2009 г., ISBN 978-985-11-0432-7 (руск.)
  • стар. 126, 140, 174, 178, Том 3, «Гісторыя Беларусі ў 6 т. (Беларусь у часы Рэчы Паспалітай)», М. Касцюк (рэд.), изд. «Современная школа», г. Мінск, 2007 г. ISBN 978-985-513-102-2
  • Памяць. Чачэрскі раён [Текст]: гісторыка-дакументальная хроніка Серия: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэд. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — г. Мінск: выд. «Белта», 2000 г. — 621 с.: фот. ISBN 985-6302-22-6


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]