Чорная Натапа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чорная Натапа
Характарыстыка
Даўжыня 49 км
Басейн 464 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 53°58′18″ пн. ш. 31°23′50″ у. д.HGЯO
Вусце Сож
 • Каардынаты 53°52′37″ пн. ш. 31°47′58″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Сож → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раёны Мсціслаўскі раён, Крычаўскі раён
physical
Чорная Натапа
Чорная Натапа
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Чорная Натапа — рака ў Мсціслаўскім і Крычаўскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Сож (басейн Дняпра). У Чорную Натапу ўцякае рака Белая Натапа.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

У гэтай мясціне абапал Сажа назвы Белая Натапа і Чорная Натапа адлюстроўваюць асаблівасць называння суседніх рэк або ракі з яе прытокам. Перад Рослаўлем у раку Асцёр (левы прыток Сажа) адна за другой уцякаюць Белая Рыдага і Чорная Рыдага (< Rūdaga «Рудая (рака)»[1]). Ніжэй па цячэнні Астра прыток Белая Немка ўцякае ў раку Немку (найімаверней раней Чорная Немка).

Таксама, у раку Сожанку (цячэ паралельна ніжняму цячэнню ракі Асцёр) адна за другой уцякаюць Чорная Натапа і Крапіўна (з другога, левага боку Сажа ад Чорнай Натапы і Белай Натапы).

Назва Натапа (< *Nat-ap-) балцкага паходжання, складаецца з дзвюх асноў. Першая аснова звязаная з прускім *nātis, латышскім natre, natra, літоўскім noterė, notra «крапіва»[2].

Назва Крапіўна на сожскім левабярэжжы — найверагодней пераклад ранейшай назвы «(Белая) Натапа».

Другая аснова ў назвах Натапа звязаная з прускім api «рака», літоўскім upė. Яна ж у такіх двухасноўных балцкіх гідронімах на ўсходзе старабалцкай тэрыторыі, як Няропля «Глыбокая рака», Каспля «Камарыная рака» (на Верхнім Падзвінні), Жукопа «Рыбная рака» (у вярхах Волгі). Таксама і ў аднаасноўных гідронімах Упа (прыток Акі), Вопь (прыток Дняпра), Упінка (прыток Сажа каля Хіславічаў), якія значаць «Рака» або «Паўнаводная».

Назва Натапа значыць «Крапіўная рака». Тапанімічны комплекс «Белая Натапа — Чорная Натапа» паўтараўся паабапал цячэння Сажа.

Водаапісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня 49 км. Плошча вадазбору 464 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 ‰.

Асноўныя прытокі — Белая Натапа (леваруч), Мяртвіца.

Пачынаецца за 2 км на поўнач ад вёскі Пячкавічы Мсціслаўскага раёна, вусце за 1,5 км на поўдзень ад аграгарадка Сялец Мсціслаўскага раёна. Цячэ па Горацка-Мсціслаўскай і Аршанска-Магілёўскай раўнінам. Рэчышча на працягу 7 км паміж вёскамі Бялынец і Сычоўка Мсціслаўскага раёна і ніжэй вёскі Кашаны Крычаўскага раёна (2,4 км) каналізаванае.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 157, 205.
  2. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 171, 197.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 19—20. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)