Чыгуначная бальніца (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Чыгуначная бальніца
53°52′36″ пн. ш. 27°31′19″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Архітэктурны стыль эклектыка
Будаўніцтва 19121914 гады
Будынкі
галоўны корпус • пяць дапаможных карпусоў • воданапорная вежа
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000007шыфр 713Г000007
Map

Чыгуначная бальніца — комплекс будынкаў у Мінску, пабудаваны ў 19121914 гг. Размешчана па адрасе вул. Аўтадораўская, 3, 3а і ўключае мураваныя галоўны і 5 дапаможных карпусоў, воданапорную вежу.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Бальніца[правіць | правіць зыходнік]

Галоўны корпус чыгуначнай бальніцы

Галоўны корпус двухпавярховы, Е-падобны ў плане. Архітэктурна-мастацкую выразнасць будынку надае кантрастнае спалучэнне чырвонай цэглы і белых атынкаваных дэталей на фасадах — карнізы, франтоны, пілястры, аконныя ліштвы, сандрыкі. Галоўны фасад вылучаны цэнтральным і двума бакавымі рызалітамі, завершаны трохвугольнымі франтонамі. Плоскасць сцяны фасада дэкарыравана шырокімі пілястрамі і спаранымі лапаткамі. Аконныя праёмы прамавугольныя на першым паверсе, паўцыркульныя па другім. Будынак мае калідорную планіроўку. Па перыметры ўздоўж аднабаковага калідора размешчаны палаты для хворых. Аперацыйныя залы на першым і другім паверхах вынесены ў асобны пяцігранны аб'ём дзеля лепшага іх асвятлення. Санітарныя пакоі ў тарцах бакавых крылаў маюць самастойныя ўваходы з двара.

Дапаможныя карпусы адна— і двухпавярховыя, вырашаны ў лаканічных формах.

Воданапорная вежа[правіць | правіць зыходнік]

Воданапорная вежа

Трох'ярусная, васьмігранная ў плане цагляная воданапорная вежа не атынкавана. Першы невысокі ярус — аснова вежы, шырокія грані другога яруса расчлянёны вялікімі арачнымі нішамі, 3-і ярус глухі. У аздабленні выкарыстаны нішы, пілястры, арнаментальныя паясы. Асобныя дэталі маюць стылізаваныя формы сярэдневяковага абарончага дойлідства: машыкулі, вокны-байніцы і інш.

Брацкая магіла[правіць | правіць зыходнік]

Ha тэрыторыі філіяла чыгуначнай бальніцы знаходзіцца брацкая магіла, дзе пахаваны супрацоўнікі Мінскага лінейнага аддзялення міліцыі, якія загінулі 25 чэрвеня 1941 г. у час налёту нямецкай авіяцыі на горад. У 1972 г. на магіле пастаўлены абеліск.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]