Чыгуначны пераезд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чыгуначны пераезд у Латвіі

Чыгуначны пераезд — збудаванне ў месцах скрыжавання чыгуначнага шляху з аўтамабільнай дарогай на адным узроўні. Будуюць у месцах з добрай бачнасцю, звычайна пад прамым вуглом, але не менш за 60 ° да восі чыгуначнага пуці. Абсталёўваюць сігналізацыяй, шлагбаўмамі, асвятленнем і інш.