Чыкага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Чыкага
англ.: City of Chicago
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
 ЗША
Рэгіён
Каардынаты
Мэр
Рычард М. Далі
Заснаваны
Горад з
Плошча
606.1 км²
Вышыня цэнтра
179 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
2,853,114 чалавек (2009)
Шчыльнасць
4,848.3 чал./км²
Агламерацыя
9,785,747 чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
872, 312, 773
Паштовыя індэксы
60601–60827
Афіцыйны сайт
Чыкага на карце ЗША
Чыкага (ЗША)
Чыкага

Чыкага (англ.: Chicago) — трэці па колькасці жыхароў (пасля Нью-Ёрка і Лос-Анджэлеса) горад ЗША, другі па значнасці фінансавы цэнтр краіны і найбуйнейшы транспартны вузел Паўночнай Амерыкі. Размешчаны на паўднёва-заходнім узбярэжжы возера Мічыган, у штаце Ілінойс; адміністрацыйны цэнтр акругі Кук.

Насельніцтва Чыкага, паводле афіцыйных звестак на 2009 год, складае 2853 тыс. чалавек. Агламерацыя Чыкага (з рознымі прыгарадамі) завецца «Вялікі Чыкага» альбо «Краіна Чыкага» (англ.: Chicagoland; назва прапанавана газетай «Чыкага Трыб’юн» у пачатку XX стагоддзя); у ёй пражывае каля 10 млн чалавек.

Чыкага па праву лічыцца эканамічнай, прамысловай, транспартнай і культурнай сталіцай Сярэдняга Захаду. Неафіцыйна яго часам таксама завуць «Другі Горад» і «Горад Ветравеяў».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Чыкага з’явіўся на карце ў 1833 як пасёлак з насельніцтвам 350 чалавек. У 1837 годзе Чыкага атрымаў статут горада. Месцазнаходжанне горада паміж усходнімі і заходнімі штатамі і развіццё чыгунак ператварыла Чыкага ў транспартны цэнтр ЗША.

У 1871 годзе вялікая частка горада згарэла ў Вялікім чыкагскім пажары. Гэта дало магчымасць зноў адбудаваць горад і паслужыла штуршком да станаўлення Чыкага як цэнтра архітэктуры ЗША.

Першы ў свеце небаскроб быў пабудаваны ў Чыкага ў 1885 годзе.

У 1890 годзе Чыкага быў другім па памерах горадам у ЗША (пасля Нью-Ёрку) з насельніцтвам 1,1 мільён.

З ростам горада стаў адчувацца недахоп чыстай вады і праблемы з каналізацыяй, бо горад забруджваў возера Мічыган. У 1900 праблема была вырашана разваротам ракі Чыкага, каб яна выцякала з возера Мічыган і будаўніцтвам вычышчальнага канала, накіраванага ў раку Ілінойс.

У 1920 годзе горад набыў міжнародную «славу» дзякуючы росту арганізаванай злачыннасці, з знакамітымі гангстарамі, такімі як Аль Капоне.

У 1942 годзе ва Універсітэце Чыкага ў рамках праекту Манхэтэн была праведзеная першая ў свеце кіраваная ядзерная рэакцыя.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паводле даных United States Census Bureau, агульная плошча горада — 606,1 км² (234,0 мі²). З іх 588,3 км² (227,1 мі²) занята зямлёй і 17,8 км² (6,9 мі²) — вадой (2,94 %).

Панарама Чыкага

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Мастацтва[правіць | правіць зыходнік]

Турызм[правіць | правіць зыходнік]

Па афіцыйным даным, у 2008 годзе Чыкага наведалі 32.4 мільёны айчынных турыстаў, 11.7 мільёнаў бізнес-падарожнікаў і 1.3 мільёны замежных турыстаў. Гэтыя наведвальнікі пакінулі ў горадзе больш за 11.8 млрд долараў ЗША.

Паркі[правіць | правіць зыходнік]

Парк Лінкальна ўзімку

Калі Чыкага атрымаў статус горада ў 1837 годзе, ён выбраў сабе дэвіз Urbs in Horto (бел.: Горад у Садзе). Сёння ў Чыкага 552 парка, агульная плошча якіх каля 3000 гектараў. Таксама горад мае 33 пляжы. Парк Лінкальна — найбуйнейшы гарадскі парк плошчай 490 гектараў. Кожны год больш за 20 мільёнаў чалавек наведваюцца сюды. Гэта робіць яго другім пасля нью-ёркскага Цэнтральнага парку па колькасці наведвальнікаў.

Кухня[правіць | правіць зыходнік]

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

Дзякуючы сваёй касмапалітычнай гісторыі, Чыкага мае багатую сумесь рэлігійнай спадчыны. Хрысціянства з’яўляецца пераважным сярод насельніцтва горада і прадстаўлена рознымі канфесіямі, уключаючы католікаў, пратыстантаў і праваслаўных. Горад таксама мае рыхільнікамў іўдаізму, ісламу, будызму, індуізму, сікхізму і іншых.

У горадзе з 1959 года дзейнічае беларуская праваслаўная царква Святога Георгія.

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

Медыя[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Па даным 2000 года ў Чыкага пражывала 2,896,016 чалавек. Сёння ў чыкагскай агламерацыі пражывае больш за палову насельніцтва штата Ілінойс.

У адпаведнасці з данымі American Community Survey (бел.: Амерыканскі Агляд Супольнасці), расавы склад горада:

  • 39,9 % белыя (не іспанцы: 31,5 %)
  • 34,6 % чорныя ці афраамерыканцы
  • 0,2 % амерыканскія індзейцы
  • 4,9 % азіяты
  • 18,6 % другой расы
  • 1,7 % ад дзвюх ці болей рас
  • іспанцы ці лацінас (любой расы) складаюць 27,8 % ад усяго насельніцтва (20.5 % мексіканцы, 3,7 % пуэртарыканцы, 0,3 % кубінцы, і 3,4 % іншыя).

Злачыннасць[правіць | правіць зыходнік]

Злачыннасць у Чыкага значна вышэй за сярэднюю па краіне. У 2017 годзе было зафіксавана 118 805 правапарушэнняў. Гэта на 1,55 % нiжэй, чым у папярэднім годзе. Але гэта ўсё роўна больш, чым у Нью-Ёрку і Лос-Анджелесе разам узятых[1].

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыйныя ўстановы[правіць | правіць зыходнік]

З 1850-х гадоў Чыкага стаў адным з міравых цэнтраў вышэйшай адукацыі і навуковых даследаванняў дзякуючы шэрагу ўніверсітэтаў, якія знаходзяцца ў горадзе ці яго наваколлі. Гэтыя навучальныя ўстановы заўсёды знаходзяцца ў рэйтынгу лепшых «Нацыянальных універсітэтаў» Злучаных Штатаў згодна ацэнкам журнала US News and World Report.

Лепшыя ўніверсітэты Чыкага:

  • Паўночна-Заходні ўніверсітэт (англ.: Northwestern University)
  • Чыкагскі ўніверсітэт (англ.: University of Chicago)
  • Універсітэт Лойола Чыкага (англ.: Loyola University Chicago)
  • Універсітэт Дэ Поля (англ.: DePaul University)
  • Ілінойскі тэхналагічны інстытут (англ.: Illinois Institute of Technology)
  • Ілінойскі ўніверсітэт у Чыкага (англ.: University of Illinois at Chicago)

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Грамадскі транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Працу грамадскага транспарту ў Чыкага і прыгарадах забяспечваюць тры агенцтвы:

Аўтобус CTA у Чыкага
  • CTA (Chicago Transit Authority) — Транспартная Адміністрацыя Чыкага кіруе другой па велічыні сістэмай грамадскага транспарту ў ЗША, якая ўключае 152 аўтобусных маршрута і 7 ліній метрапалітэна. Штодня CTA перавозіць 1,4 мільёны пасажыраў: аўтобусы перавозяць каля мільёну пасажыраў штодня, яшчэ паўмільёны чалавек карыстаецца цягнікамі метро. Маршруты CTA ахопліваюць увесь Чыкага і 40 бліжэйшых прыгарадаў. Блакітная і аранжавая лініі цягнікоў CTA злучаюць цэнтр горада з гарадскімі аэрапортамі.
  • Metra — сістэма прыгараднай чыгуначнай сувязі, абслугоўвае Чыкага і шэсць бліжэйшых акругаў штату Ілінойс і паўначны захад штату Індыяна. Цягнікі Metra абслугоўваюць каля 200 чыгуначных станцый, размешчаных на 11 лініях.
  • Pace — сістэма прыгараднай аўтобуснай сувязі, абслугоўвае пераважна шэсць прылеглых да Чыкага акругаў штата Ілінойс, а таксама некалькі маршрутаў у самім горадзе.

Паветраны транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Першы тэрмінал аэрапорта О’Хара

Чыкага абслугоўваюць 2 буйных аэрапорты і некалькі малых. Міжнародны аэрапорт О’Хара (англ.: O'Hare) размешчаны на захадзе ад Чыкага (у горадзе Парк Рыдж), але адміністрацыйна адносіцца да Чыкага. Гэта адзін з найбуйнейшых аэрапортаў у свеце. Ён мае 4 тэрміналы.

Другі аэрапорт Мідуэй (англ.: Midway) значна меншы і размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы горада.

Братэрскія гарады[правіць | правіць зыходнік]

У Чыкага 27 братэрскіх гарадоў:

  1. Сцяг Ганы Акра (англ.: Accra), Гана (1989)
  2. Сцяг Іарданіі Аман (араб. عمان‎‎), Іарданія (2004)
  3. Сцяг Грэцыі Афіны (грэч. Αθήνα), Грэцыя (1997)
  4. Сцяг Сербіі Бялград (сербск.: Београд), Сербія (2005)
  5. Сцяг Вялікабрытаніі Бірмінгем (англ.: Birmingham), Вялікабрытанія (1993)
  6. Сцяг Калумбіі Багата (ісп.: Bogotá), Калумбія (2009)
  7. Сцяг Паўднёвай Карэі Пусан (англ.: Busan), Паўднёвая Карэя (2007)
  8. Сцяг Марока Касабланка (араб. الدار البيضاء‎‎), Марока (1982)
  9. Сцяг Індыі Нью-Дэлі (англ.: New Delhi), Індыя (2001)
  10. Сцяг ПАР Дурбан (зулу: eThekwini, англ.: Durban), ПАР (1997)
  11. Сцяг Ірландыі Голуэй (англ.: Galway), Ірландыя (1997)
  12. Сцяг Швецыі Гётэбарг (шведск.: Göteborg), Швецыя (1987)
  13. Сцяг Германіі Гамбург (ням.: Hamburg), Германія (1994)
  14. Сцяг Украіны Кіеў (укр.: Київ), Украіна (1991)
  15. Сцяг Пакістана Лахор (урду: لاهور), Пакістан (2007)
  16. Сцяг Швейцарыі Люцэрн (ням.: Luzern, фр.: Lucerne), Швейцарыя (1998)
  17. Сцяг Мексікі Мехіка (ісп.: Ciudad de México), Мексіка (1991)
  18. Сцяг Італіі Мілан (італ.: Milano), Італія (1973)
  19. Сцяг Расіі Масква (руск.: Москва), Расія (1997)
  20. Сцяг Японіі Осака (яп.: 大阪市), Японія (1973)
  21. Сцяг Ізраіля Петах-Тыква (іўр.: פֶּתַח תִּקְוָה), Ізраіль (1994)
  22. Сцяг Чэхіі Прага (чэшск.: Praha), Чэхія (1990)
  23. Сцяг Кітая Шэньян, Кітай (1985)
  24. Сцяг Кітая Шанхай, Кітай (1985)
  25. Сцяг Канады Таронта (англ.: Toronto), Канада (1991)
  26. Сцяг Літвы Вільнюс (літ.: Vilnius), Літва (1993)
  27. Сцяг Польшчы Варшава (польск.: Warszawa), Польшча (1960)

Факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Чыкага — прызнаны цэнтр архітэктуры ЗША. 5 з 10 самых высокіх будынкаў у ЗША і 10 з 50 самых высокіх будынкаў у свеце знаходзяцца ў Чыкага, улічваючы самы высокі будынак ЗША — Віліс Таўэр (англ.: Willis Tower).
  • Аэрапорт О'Хара спаборнічае з аэрапортам у Атланце за званне самага загружанага аэрапорта ў свеце. Паводле статыстыкі (World’s busiest airports by passenger traffic) ён займае другое месца ў свеце па колькасці перавезеных пасажыраў.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

  1. The most dangerous cities in America, ranked