Чыстыя пруды (станцыя метро)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Чыстыя пруды»
Маскоўскі метрапалітэн
Перонная зала станцыі
Перонная зала станцыі
Дата адкрыцця 15 мая 1935 года
Праектная назва Мясніцкая, Мясніцкія вароты
Ранейшыя назвы Кіраўская (да 5 лістапада 1990 года)
Раён Басманны
Акруга ЦАА
Тып Пілонная трохсводчатая глыбокага залажэння
Глыбіня залажэння, м 35
Тып платформаў астраўная
Форма платформаў прамая
Архітэктары М. Д. Колі,
С. Г. Андрыеўскі[1]
Л. П. Шухарава; рэканструкцыя:
Л. М. Папоў,
А. Ф. Фокіна
Інжынеры-канструктары А. Ф. Дзянішчанка
Узведзена Шахта № 18-19 (БМУ-7, кіраўнікі І. Пугач, А. Танкілевіч) і Шахта № 29-30 (БМУ-8, кіраўнік Ф. Кузьмін) Масметрабуда; рэканструкцыя 1971 года — БМУ-5 Масметрабуда (кіраўнік Н. Фёдараў)
Выхад да вуліц Чыстапрудны бульвар, плошча Мясніцкія вароты, Мясніцкая вуліца
Пераходы на станцыі
Наземны транспарт Тм: 3, 39, А; А: 122
Час адкрыцця 5:25
Час закрыцця 1:00
Код станцыі 008
Суседнія станцыі Лубянка і Красныя вароты
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сакольніцкая лінія
Бульвар Ракасоўскага
Чаркізаўская
Праабражэнская плошча
Сакольнікі
Краснасельская
Камсамольская
Красныя вароты
Чыстыя пруды
Лубянка
Ахотны рад
Бібліятэка імя Леніна
Крапоткінская
Парк культуры
Фрунзенская
Спартыўная
Вараб’ёвы горы
Універсітэт
Праспект Вярнадскага
Паўднёва-Заходняя
Трапарова
Румянцава
Салар’ева
Філатаў Луг
Прокшына
Альховая
Камунарка

«Чыстыя пруды» — станцыя Сакольніцкай лініі Маскоўскага метрапалітэна. Размешчана паміж станцыямі «Красныя вароты» і «Лубянка». Знаходзіцца на тэрыторыі Басманнага раёна Цэнтральнай адміністрацыйнай акругі Масквы. З'яўляецца аб'ектам культурнай спадчыны народаў Расіі рэгіянальнага значэння.

Гісторыя і паходжанне назвы[правіць | правіць зыходнік]

Станцыя адкрыта 15 мая 1935 года ў складзе першай пускавой пляцоўкі Маскоўскага метрапалітэна з 13 станцый — «Сакольнікі» — «Парк культуры» з адгалінаваннем «Ахотны рад» — «Смаленская». Спачатку станцыя была двухсводчатай, ля выхадаў размяшчаліся толькі дзве кароткія аванзалы для пераходу паміж шляхамі. У 1971 годзе была зроблена рэканструкцыя ў сувязі з збудаваннем перасадкі на станцыю «Тургенеўская» Калужска-Рыжскай лініі (адкрылася 5 студзеня 1972 года), падчас якой была раскрыта цэнтральная зала.

У час Вялікай Айчыннай вайны на станцыі знаходзіліся аддзелы Генеральнага штаба і СПА краіны. У 1947 годзе на станцыі ўпершыню ў Маскоўскім метрапалітэне былі ўсталяваны люмінесцэнтныя лямпы.

13 студзеня 2008 года станцыя злучана пераходам са станцыяй «Срэценскі бульвар» Люблінска-Дзмітраўскай лініі.

Праектная назва — «Мясніцкая брама» — паходзіла ад назвы плошчы, пад якой знаходзіцца станцыя. З моманту адкрыцця і да 5 лістапада 1990 года станцыя звалася «Кіраўская» у памяць аб Сяргеі Міронавічы Кіраве (1886—1934) — дзяржаўным і партыйным дзеячы СССР[1].

5 лістапада 1990 года станцыя атрымала назву «Чыстыя пруды» па Чыстапруднаму бульвару, да якога вядуць яе выхады.

Зноскі

  1. а б Архитектура Москвы 1933—1941 гг. / Автор-сост. Н. Н. Броновицкая. — М.: Искусство—XXI век, 2015. — С. 233. — 320 с. — (Памятники архитектуры Москвы). — 2 500 экз. — ISBN 978-5-98051-121-0.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]