Шальчынінкелей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Шальчынінкелей
літ.: Šalčininkėliai
Касцёл
Касцёл
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Малыя Салечнікі
Насельніцтва
  • 620 чал. (2001)
Часавы пояс
Шальчынінкелей на карце Літвы
Шальчынінкелей (Літва)
Шальчынінкелей

Шальчынінке́лей[1] (літ.: Šalčininkėliai, традыцыйная беларуская назва — Малыя Салечнікі) — вёска ў Шальчынінкайскім раёне Вільнюскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Шальчынінкайскай сянюніі. Размешчана за 8 км на поўнач ад Шальчынінкая. Насельніцтва на 2011 год — 615 чалавек.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Малыя Салечнікі ўпамінаюцца ў XVII стагоддзі, калі яны ўваходзілі ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства. У гэты час з фундацыі Яна Альфонса Ляцкага тут быў пабудаваны касцёл.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Малыя Салечнікі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.

На 1866 год у Малых Салечніках было 12 будынкаў.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

У 1920 годзе Малыя Салечнікі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Віленскага павета Віленскага ваяводства.

Пасля заняцця тэрыторыі ў выніку паходу ў Заходнюю Беларусь у верасні 1939 года ўлады СССР перадалі мястэчка Літве.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе: 1866 год — 82 чал., з іх 72 каталікі і 10 іўдзеяў[2]
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 615 чал.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Касцёл Святога Юрыя (1770), помнік традыцыйнага драўлянага дойлідства.
  • Сядзіба Мяноўскіх (1840-я)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]