Шарль-Амедэй-Філіп ван Лоа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шарль-Амедэй-Філіп ван Лоа
фр.: Charles Amédée Philippe van Loo
Фатаграфія
Дата нараджэння 25 жніўня 1719(1719-08-25) ці 29 жніўня 1719(1719-08-29)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 лістапада 1795(1795-11-15)[2][1] (76 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Жан-Батыст ван Лоа[1]
Род дзейнасці мастак, дзеяч выяўленчага мастацтва, партрэтыст
Месца працы
Жанр партрэтны жывапіс[d]
Вучоба
Уплыў Жан-Батыст ван Лоа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шарль-Амедэй-Філіп ван Лоа (фр. Charles Amédée Philippe van Loo; 25 жніўня 1719, Рывалі (П’емонт) — 15 лістапада 1795, Парыж) — французскі жывапісец акадэмічнага кірунку, партрэтыст і майстар алегарычных кампазіцый. Прадстаўнік вялікай сям’і мастакоў нідэрландскага паходжання ван Лоа. Сын Жана-Батыста ван Лоа (1684—1745), малодшы брат Луі-Мішэля (1707—1771) і Франсуа ван Лоа (1708—1732).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Шарль-Філіп ван Лоа, які атрымаў мянушку «Амедэй», нарадзіўся і вырас у Італіі, жыў і працаваў на поўдні Францыі, у Парыжы і ў Прусіі. Вучыўся ў свайго бацькі Жана-Батыста ван Лоа ў Турыне і Рыме. Яго маці — Маргарэт Лебрэн была мастачкай-мініяцюрысцкай. У 1738 годзе Шарль-Філіп атрымаў Рымскую прэмію Каралеўскай Акадэміі жывапісу і скульптуры ў Парыжы. Аднак ён застаўся ў родным горадзе сям’і Экс-ан-Правансе, перш чым вярнуцца ў Парыж у 1745 годзе. У тым жа годзе ён ажаніўся з сваёй стрыечнай сястрой, Мары-Маргарэт Лебрэн, сястрой мастака Мішэля Лебрэна. У 1747 г. ён быў прыняты ў Каралеўскую акадэмію жывапісу і скульптуры.

З-за блізкіх роднасных сувязяў яму прыйшлося клапаціцца аб спецыяльным папскім дазволе на шлюб. У 1748 годзе ён стаў мастаком пры двары Фрыдрыха Вялікага ў Берліне і заставаўся там да 1758 года, калі прускі кароль дазволіў яму вярнуцца ў родны Парыж падчас Сямігадовай вайны (падчас якой Францыя і Прусія ваявалі). Пасля заканчэння вайны ў 1763 годзе ён вярнуўся ў Берлін і зноў працаваў для караля Фрыдрыха. Пасля вяртання ў Францыю ў 1769 г. ён працягваў атрымліваць штогадовую пенсію з Прусіі. У Парыжы ён рэгулярна выстаўляў свае карціны ў Салоне.

7 ліпеня 1770 года Шарль Філіп ван Лоа быў прызначаны прафесарам па класе жывапісу ў Школа прыгожых мастацтваў (Парыж) Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы, зацверджаны на гэтай пасадзе 30 лістапада 1794 года.

Зноскі

  1. а б в г д е https://acad-artlas.huma-num.fr/items/show/1235
  2. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  3. https://rkd.nl/explore/artists/50773 Праверана 15 кастрычніка 2016.
  4. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.