Шарпей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шарпей
Шарпей
Шарпей чырвонай афарбоўкі
Характарыстыкі
Рост 44-51 см
Маса 18-29,5 кг
Паходжанне
Краіна Кітай
Класіфікацыя МКФ
Група 2
Секцыя 2
Нумар стандарту 309
Шарпей на Вікісховішчы

Шарпей — парода вартавых і паляўнічых, а ў старажытнасці і баявых сабак родам з Кітая, адна з самых старажытных парод. Адносіцца да тыпу малосападобных сабак і вядомая такімі адметнымі рысамі, як незвычайна глыбокія зморшчыны скуры і сіне-чорны язык.

Актыўная і моцна складзеная сабака сярэдняга памеру. Зморшчыны на чэрапе і плячах, маленькія вушы і «гіпапатамава» пыса надаюць шарпею унікальны выгляд. У 1978 годзе шарпей быў занесены ў «Кнігу рэкордаў Гінеса» як самая рэдкая у той час парода ў свеце.

Вага дарослых асобін каля 20 кг, рост у карку 44—51 см[1].

Зноскі

  1. Шарпей – характеристика, описание и особенности породы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2019. Праверана 1 верасня 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]