Шаць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шаць
Шаць у Шацку
Шаць у Шацку
Характарыстыка
Даўжыня 35 км
Басейн 293 км²
Расход вады 1,82 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 53°30′14″ пн. ш. 27°28′48″ у. д.HGЯO
Вусце Пціч
 • Вышыня 161,8[1] м
 • Каардынаты 53°23′59″ пн. ш. 27°51′03″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Пціч → Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
physical
Шаць
Шаць
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Шаць[2], Шача, Шачка — рака на тэрыторыі Уздзенскага і Пухавіцкага раёнаў Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Пціч (басейн Прыпяці).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва балцкага паходжання.

Гідранімічныя аналагі — літоўскія рачныя назвы Šata (Šatė), Šačia, Šat-upis, таксама Šėta, Šatrija[3]. Адпаведнікі на ўсходзе старабалцкай тэрыторыі — балцкія рачныя назвы Шат, Шача (адпаведна, у Тульскай і Разанскай абласцях цяперашняй Расіі, у басейне Волгі). Таго ж паходжання, імаверна, і тапонім Шацк на Валыні (каля возера з яцвяжскай назвай Свіцязь), утвораны так жа сама, як і Шацк на Шаці.

Корань Šat- у літоўскім šatra(s) «дубец, галінка, доўгая тонкая жэрдзь», šatrus «шпаркі, увішны, гарэзлівы», *šatas «свавольнік, гарэза» (> šatija «банда»), šėtoti «бушаваць, ятрыцца».

У назве Шаць семантыка звілістасці, «гнуткасці» рэчышча, як і ў літоўскай рачной назве Žagaris (ад žagaras «дубец»)[4], у нярэдкіх рачных назвах тыпу Жэрдзь.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

Перад мостам цераз Шаць

Даўжыня ракі 35 км, з іх 19 км на тэрыторыі Пухавіцкага раёна[5]. Плошча вадазбору 293 км². Сярэдні расход вады ў вусці складае 1,82[2] м³/с. Берагі нізкія і стромкія.

Выток каля вёскі Целякова (у напрамку на ўсход ад вёскі Карпілаўка[5]). Упадае ў Шаць за 2 км на ўсход ад вёскі Лучкі (Пухавіцкі раён).

Рэчышча Шаці моцна звілістае, каналізаванае ў верхнім і ніжнім цячэнні. Шырыня рэчышча складае 1—3,5 м.

Асноўны прыток — Кавалёўка[5] (злева). Каля аграгарадка Шацк на рацэ плаціна і вадасховішча.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-92. Выданне 1979 г. (руск.)
  2. а б ЭПБ 1986.
  3. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 326—327.
  4. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 396.
  5. а б в Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]