Швайпольт Фіёль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Швайпольт Фіёль
ням.: Schweipold Fiol
Род дзейнасці book printer, кнігадрукар, выдавец, ювелір, графік, вынаходнік, купец, мастак-гравёр
Дата нараджэння каля 1460[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1525 ці 1526
Месца смерці
Грамадзянства
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Швайпо́льт Фіёль (ням.: Schweipold Fiol; каля 1460, Нойштат-на-Айшы — 7 мая 1525/16 мая 1526) — славянскі першадрукар. Паводле паходжання немец з Франконіі, каталіцкага веравызнання.

«Актоіх». Кракаў, 1491

Прыбыў у Кракаў у 1479 годзе быў майстрам гафцярскай справы (вышывання золатам па тканіне). На сродкі заможнага кракаўскага мешчаніна Яна Тужона заснаваў друкарню з кірылічнымі шрыфтамі, вырабленымі Рудольфам Барсдорфам з Браўншвайга. Зберагліся 4 выдадзеныя ім кнігі набажэнстваў на царкоўнаславянскай мове. Дзве з іх — «Актоіх» або «Васьмігласнік» (1491) і «Часаслоў» (1491) маюць кароткае пасляслоўе ў форме калафона з тэкстам: «Доконана быс сия книга у великомъ граде Кракове при державе великого короля полского Казимира и докончана быс мещанином краковскимъ Шваиполтомъ Фиоль из немец немецкого роду Франкъ. И скончасас бо божием нарожениемъ 14 съть девять десят 1 лето». Іншыя дзве кнігі — «Трыёдзь посная» (не датаваная) і «Трыёдзь кветная» (1492) не маюць выходных звестак. Імаверна, кірылічнае кнігавыдавецтва было камерцыйным прадпрыемствам, разлічаным на шырокі рынак праваслаўнага рэгіёну Усходняй Еўропы. У лістападзе 1491 года арыштаваны па падазрэнні ў ерасі, неўзабаве па вызваленні пакінуў Кракаў. Жыў у Левачы ў Славакіі.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 лютага 2023.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]