Шкала Данжона

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Шкала Данжона выкарыстоўваецца для адзнакі ступені пацямнення Месяца падчас поўнага месяцавага зацьмення. Прапанавана астраномам Андрэ Данжонам у выніку даследавання такой з'явы, як папялістае святло Месяца, калі Месяц асветлены святлом, якое праходзяць праз верхнія пласты зямной атмасферы. Яркасць Месяца падчас зацьмення залежыць і ад таго, наколькі глыбока Месяц увайшоў у цень Землі.


Адзнака Апісанне
0 Вельмі цёмнае зацьменне. Месяц амаль нябачная, асабліва ў сярэдзіне поўнай фазы.
1 Цёмнае зацьменне, колер месяца шэры ці карычняваты. Дэталі адрозныя насілу.
2 Зацьменне цёмна-чырвонага ці ржавага колеру. Цэнтральная частка ценю вельмі цёмная, а яе знешні край параўнальна яркі.
3 Цагляна-чырвонае зацьменне. Цень звычайна мае яркі ці жоўты абадок.
4 Вельмі яркае медна-чырвонае ці аранжавае зацьменне. Цень мае сіняваты, вельмі яркі абадок.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]