Шэр (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шэр
фр. Cher
Характарыстыка
Даўжыня 367 км
Басейн 13 920 км²
Расход вады 95,9 ± 0,001 м³/с
Вадацёк
Выток Mérinchal[d]
 • Каардынаты 45°55′17″ пн. ш. 02°28′25″ у. д.HGЯO
Вусце Луара
 • Вышыня 38 м
 • Каардынаты 47°20′33″ пн. ш. 00°28′50″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Луара → Атлантычны акіян

Краіна
physical
Шэр (рака)
Шэр (рака)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шэр (фр.: Cher, у старажытнасці Carus) — рака ў цэнтры Францыі. Шэр з'яўляецца левым прытокам Луары. Выцякае ў Аверні (дэпартамент Крэз) пры паселішчы Шар з вышыні 717 м над узроўнем мора. Цячэ ў заходне-паўночна-заходнім кірунку і ўпадае ў Луару ніжэй горада Тура. Мае прытокі, правыя — Іеўр, Араном і Сальдром; левыя — Тард, Арнон і Фузон.

Самы нізкі ўзровень вады ў рацэ ўлетку, у перыяд з ліпеня па верасень уключна.

Даўжыня 352 км, у тым ліку 120 км суднаходныя. Несуднаходная частка паміж Манлюсонам і С.-Амандам (65 км) абыходзіцца Манлюсонскім каналам. Сярэдні расход вады 95 м³/с.

Берыйскі канал злучае Шэр таксама з Луарай.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]