Эдвард Адамавіч Будзька

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдвард Адамавіч Будзька
Род дзейнасці паэт, публіцыст, журналіст, палітык, выдавец
Дата нараджэння 22 сакавіка 1882(1882-03-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 жніўня 1958(1958-08-14) (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Ірэна Будзька[d], Людвіка Будзька-Бяленіс[d] і Часлаў Будзька
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Эдвард (Эдуард, Эдзюк) Адамавіч Будзька (Буцька) (пс. Акцьуб, Акцюб; 22 сакавіка 1882, Будслаў, Вілейскі павет, Віленская губерня, Расійская імперыя14 жніўня 1958, Чыкага, ЗША) — беларускі публіцыст, палітык, грамадскі дзеяч, паэт і выдавец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады. Пачатак беларускай дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 22 сакавіка 1882 года ў вёсцы Будслаў Вілейскага павета Віленскай губерні (цяпер - Мядзельскі раён Мінскай вобласці). Вучыўся ў Рыжскім політэхнічным інстытуце, але спыніў вучобу праз беднасць і слабае здароўе. Жыў у Рызе, дзе заклаў беларускае нацыянальнае згуртаванне.

Першы нумар газеты «Świetač»

З 1906 года друкаваў у газеце «Наша ніва» і ейных календарах вершы, вольныя пераклады расійскіх баек, публіцыстычныя нататкі[1]. Ён часта бываў у віленскай рэдакцыі «Нашай нівы» і быў адным з найбольш актыўных яе папулярызатараў сярод вяскоўцаў[2]. З пачаткам Першай сусветнай вайны да прыбыцця нямецкай арміі эвакуяваўся ў Санкт-Пецярбург[3]. У 1916 годзе ў Петраградзе ўдзельнічаў у рабоце Беларускага таварыства ў Петраградзе па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны, выдавец газеты «Светач»[3]. Друкаваўся ў газеце «Дзянніца» (артыкул «Думкі да граматыкі», 1916, пад псеўданімам Акцуб)[1].

Беларуская Народная Рэспубліка[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнік мінскага З’езда беларускіх нацыянальных арганізацый у сакавіку 1917 года, які выступаў за аўтаномію Беларусі ў складзе дэмакратычнай Расійскай федэрацыі. У часе з’езда абраны ў склад прэзідыума Беларускага нацыянальнага камітэта (БНК)[4]. У сярэдзіне красавіка ўвайшоў у склад дэлегацыі БНК, якая накіравалася ў Петраград з мэтай наладжвання адносін з Часовым урадам Расіі. Дэлегацыя перадала прэм’ер-міністру Георгію Львову рэзалюцыю, у якой, між іншым, гаварылася: аб неабходнасці пераўтварэння Расіі ў дэмакратычную федэрацыю, неабходнасць увядзення ў нацыянальных школах беларускай мовы і курсаў ведаў пра Беларусь. Аднак патрабаванні не былі ўлічаны Часовым урадам Расіі[4].

Эдвард Будзька быў сябрам Петраградскай арганізацыі Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ). Дэлегат З’езда беларускіх арганізацый і партый, які праходзіў з 8 па 10 ліпеня 1917 года ў Мінску[1]. На другой сесіі Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый, якая праходзіла 28 кастрычніка — 6 лістапада (15—24 кастрычніка) 1917 года ў Мінску, у часе якой арганізацыя была пераўтвораная ў Вялікую беларускую раду, Эдвард Будзька быў абраны ў склад выканаўчага камітэта Вялікай беларускай рады, які складаўся з 24 чалавек. У той час ён быў сябрам Хрысціянска-дэмакратычнага саюза[5].

Удзельнік Усебеларускага з’езда (снежань 1917, Менск)[1]. У чэрвені 1918 года, па абвяшчэнні незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), Эдуард Будзька заняў пасаду сакратара Камісіі па стварэнні Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пры Народным Сакратарыяце Беларусі. Актыўна ўдзельнічаў у стварэнні беларускіх школ і ў тым жа годзе быў адным з арганізатараў Будслаўскай беларускай гімназіі. Па закрыцці гімназіі польскімі ўладамі займаўся арганізацыяй беларускай кааперацыі[6]. У 1921 годзе ўвайшоў у таемны Беларускі дзяржаўны камітэт, які ставіў сваёй мэтай стварэнне беларускай дзяржавы пад патранатам Польшчы. Арганізацыя існавала каля трох-чатырох месяцаў[7].

Міжваенны перыяд. Другая сусветная вайна. Эміграцыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1921—1940 гадах жыў у Літве і Латвіі, актыўна ўдзельнічаў у беларускім нацыянальным руху жывучы ў Коўне і Рызе, заснаваў там курсы беларусазнаўства[6]. У 1921—1922 г. кіраваў настаўніцкімі курсамі ў Дзвінску (цяпер Даўгаўпілс). У 1920-я гады друкаваўся ў заходнебеларускай газеце «Наша будучыня»[8]. Выступаў з артыкуламі на маральна-этычныя і рэлігійныя тэмы[1]. Вярнуўся ў Польшчу, дзе жыў некалькі гадоў да пачатку Другой сусветнай вайны[2].

У час Другой сусветнай вайны, падчас нямецкай акупацыі Беларусі (1941—1944), працаваў настаўнікам у Мінску і Баранавічах[8]. Прымаў удзел у Другім Усебеларускім кангрэсе.

Цяжка хворы выехаў з Польшчы ў Канаду[8]. Паводле іншых звестак, у канцы вайны выехаў у Германію, пасля — у ЗША[6]. Актыўна ўдзельнічаў у жыцці беларускай эміграцыі ў ЗША[8]. Апублікаваў між іншым свае ўспаміны ў месячніку «Бацькаўшчына»[9]. Памёр 14 жніўня 1958 года ў Чыкага (ЗША).

Магіла Эдварда Будзькі на могілках Святога Адальберта

Пахаваны ў Найлсе[en] (прыгарад Чыкага) на могілках Святога Адальберта. Там жа пахаваныя яго родныя[10].

Зноскі

  1. а б в г д ЭГБ 1994, с. 114.
  2. а б Kipel 1988.
  3. а б Michaluk D. 2010, с. 149.
  4. а б Michaluk D. 2010, с. 164—166.
  5. Łatyszonek O. 1995, с. 48.
  6. а б в Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум : гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Прадм. і рэд. Н. Гардзіенка. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 660 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 20). — ISBN 978-985-7007-43-1.
  7. Łatyszonek O. 1995, с. 234—235.
  8. а б в г Катковіч A., Катковіч-Клентак В. Успаміны…
  9. Будзька Э. Пясняр…
  10. У Чыкага знойдзена магіла першага прэм’ер-міністра БНР Язэпа Варонкі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]