Эдзі Мёрфі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдзі Мёрфі
Eddie Murphy
Імя пры нараджэнні Эдвард Рыган Мёрфі
Дата нараджэння 3 красавіка 1961(1961-04-03)[1][2][…] (62 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг ЗША ЗША
Жонка Nicole Mitchell Murphy[d]
Дзеці Kris[d], Myles Murphy[d], Shayne Murphy[d], Zola Ivy Murphy[d], Bella Murphy[d], Izzy Oona Murphy[d], Max Charles Murphy[d] і Angel Murphy Brown[d]
Адукацыя
Прафесія
Кар’ера 1976 — цяпер. час
Кірунак камедыя
Узнагароды «Залаты глобус» (2007)
«Сатурн» (1997)
IMDb ID 0000552
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эдвард «Эдзі» Рыган Мёрфі (англ.: Edward «Eddie» Regan Murphy; нар. 3 красавіка 1961 г., Бруклін, Нью-Ёрк) — амерыканскі камедыйны акцёр, рэжысёр і спявак, пік папулярнасці якога прыпаў на 1980-я гады. Найбольш вядомы па ролі Акселя Фоўлі ў серыі фільмаў «Паліцэйскі з Беверлі-Хілз», а таксама па галоўных ролях у фільмах «Сорак восем гадзін», «Бумеранг», «Дзіўнаваты прафесар», «Святоша», «Доктар Дулітл», «Знаёмцеся: Дэйв», «Прыгоды Шэльма Нэша», «Паездка ў Амерыку», «Выкруты Норбіта», «Дзяўчаты мары», «Асабняк з прывідамі», «Як абрабаваць хмарачос» і іншых.

Мёрфі таксама запісваў музычныя альбомы і агучыў многіх мульт-персанажаў, у тым ліку Асла ў мультфільме «Шрэк» і яго працягах. У 2007 годзе атрымаў прэмію «Залаты глобус» за лепшую мужчынскую ролю другога плана ў музычным фільме Біла Кондана «Дзяўчаты мары». Акрамя таго, шмат і паспяхова працаваў у камедыйным жанры стэнд-ап.

Эдзі Мёрфі павінен быў весці 84-ю цырымонію ўручэння прэміі «Оскар», якая адбылася 26 лютага 2012 года, але адмовіўся і яго месца заняў Білі Крыстал.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Eddie Murphy // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Eddie Murphy // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]