Эліяс Эшмал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эліяс Эшмал
Elias Ashmole
Партрэт Эліяса Эшмала, Джон Райлі, 1683 г.
Род дзейнасці гісторык, астролаг, палітык
Дата нараджэння 23 мая 1617(1617-05-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 мая 1692(1692-05-18) (74 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Сайман Эшмал (1589–1634)
Маці Эн Эшмал
Жонка Элеанор Mainwaring (1603–1641)
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эліяс Эшмал (англ.: Elias Ashmole; нар. 23 мая 1617 — 18 мая 1692) — вядомы англійскі антыквар, палітычны дзеяч, збіральнік старажытнасцяў, алхімік і астролаг. Член брытанскага Каралеўскага таварыства, які стаяў ля яго вытокаў. Калекцыі і бібліятэка Эшмала ляглі ў аснову экспазіцыі Музея Эшмала ў Оксфардзе[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Эліяс Эшмал нарадзіўся ў горадзе Лічфілд у графстве Стафардшыр. Яго сям'я мела пэўнае становішча ў грамадстве, але значна збяднела да моманту нараджэння Эліяса. Юны Эшмал наведваў школу Лічфілдскую пачатковую школу  (англ.) і быў харыстам Лічфілдскага сабора. У 1633 годзе ён адправіўся ў Лондан, дзе стаў кампаньёнам сыноў сям'і Пэгіт, сваякоў Эшмалаў па матчынай лініі. У 1638 годзе з дапамогай Пэгітаў стаў салісітарам і заснаваў сваю практыку ў Лондане. У тым жа годзе ён жаніўся на Элеанор Мэйнуорынг, якая паходзіла са збяднелага арыстакратычнага роду. Шлюб быў нядоўгім, Элеанор памерла падчас цяжарнасці 6 снежня 1641 года.

Брытанскі алхімічны тэатр

У часы Англійскай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны Эшмал падтрымліваў Карла I. З 1642 года Эшмал перабраўся ў памесце свайго цесця ў Чэшыры, дзе заставаўся да 1644 года, калі быў прызначаны Каралеўскім зборшчыкам падаткаў  (англ.). Неўзабаве ён атрымаў новае прызначэнне, гэтым разам пасаду начальніка службы артылерыйска-тэхнічнага забеспячэння ў Оксфардзе. У свабодны ад службы час Эліяс Эшмал вывучаў матэматыку і фізіку ў Оксфардскім універсітэце.

Тым часам ён пачынае праяўляць цікавасць да астралогіі, астраноміі і магіі. У 1645 годзе заснаваў «Нябачную Калегію»[2]. У 1646 годзе, 16 кастрычніка Эліяс Эшмал быў прыняты ў масонскую ложу. У яго працах, апублікаваных пазней, адчуваецца цікавасць да розенкрэйцарства.

Спіс твораў[правіць | правіць зыходнік]

  • 1650 — «Fasciculus Chemicus» (трактат па алхіміі).
  • 1652 — «Theatrum Chemicum Britannicum» (англ.: Брытанскі алхімічны тэатр) — зборнік алхімічных тэкстаў.
  • 1658 — «The Way to Bliss» (англ.: Шлях да асалоды)

Зноскі

  1. Віктар Леанідаў. Збор адэскага гарадскога галовы ў Оксфардзе(недаступная спасылка). Часопіс «Рускае мастацтва». Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2012. Праверана 12 красавіка 2010.
  2. Was Mozart a Baconian? by Francis Carr, July 1999

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]