Эмблема Ірана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзяржаўная Эмблема Ісламскай Рэспублікі Іран

Дзяржаўная Эмблема Ісламскай Рэспублікі Іран уяўляе сабою стылізаваны надпіс «Алах» араба-персідскім пісьмом (араб. الله‎‎) і складаецца з чатырох паўмесяцаў і меча, якія сімвалізуюць ісламскі сімвал веры — «Няма Бога, акрамя Алаха» (араб. لا إله إلاَّ الله‎‎) і Пяць слупоў ісламу. Яе цюльпанападобная форма — даніна старажытнаму павер'ю, паводле якога на магіле загінулага за Іран вырастае чырвоны цюльпан[1]

Дзяржаўная эмблема ІРІ распрацавана мастаком Хамідам Надзімі і зацверджана Аяталай Хамейні 9 мая 1980 года.[1] Гэты сімвал Ірана зашыфраваны ў сістэме Юнікод і мае код U+262B (☫).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Institute of Standards and Industrial Research of Iran(недаступная спасылка) (перс.)(недаступная спасылка).