Эмерсан Мнангагва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эмерсан Мнангагва
шона: Emmerson Mnangagwa
Міністр нацыянальнага жыллёвага будаўніцтва і сацыяльнага забеспячэння Зімбабвэ[d]
2005 — 2009
прэзідэнт Зімбабвэ
з 24 лістапада 2017
Папярэднік Роберт Мугабэ
Міністр фінансаў Зімбабвэ[d]
1995 — 1996
Папярэднік Ariston Chambati[d]
Пераемнік Herbert Murerwa[d]
Віцэ-прэзідэнт Зімбабвэ[d]
12 снежня 2014 — 6 лістапада 2017
Папярэднік Joice Mujuru[d]
Пераемнік Constantine Chiwenga[d]
Спікер Нацыянальнай асамблеі Зімбабвэ[d]
1 ліпеня 2000 — 2005
Міністр абароны Зімбабвэ[d]
13 лютага 2009 — 11 верасня 2013
Міністр юстыцыі і прававых спраў Зімбабвэ[d]
1989 — ліпень 2000
Міністр юстыцыі і прававых спраў Зімбабвэ[d]
11 верасня 2013 — 9 кастрычніка 2017
Дзяржаўны міністр нацыянальнай бяспекі ў Адміністрацыі Прэзідэнта Зімбабвэ[d]
1980 — 1988

Нараджэнне 15 верасня 1942(1942-09-15)[1][2][…] (81 год)
Жонка Аксілія Мнангагва[d] і Jayne Mnangagwa[d]
Дзеці Farai Mlotshwa[d], Tasiwa Mnangagwa[d], Emmerson Dambudzo Mnangagwa[d], Emmerson Tanaka Mnangagwa[d], Sean Mnangagwa[d] і Collins Mnangagwa[d]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Сайт edmnangagwa.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эмерсан Дамбудзо Мнангагва (нар. 15 верасня 1946, Звішаванэ) — зімбабвійскі палітык. Старшыня партыі «Зімбабвійскі афрыканскі нацыянальны саюз — Патрыятычны фронт» з 19 лістапада 2017 года.

Актыўны удзельнік партызанскай вайны, адзін з кіраўнікоў партыі ZANU. З 1980 года займаў шэраг ключавых пасад ва ўрадзе і сілавых структурах, у 2000—2005 гадах быў старшынёй ніжняй палаты парламента. З 12 снежня 2014 года па 7 лістапада 2017 года — першы віцэ-прэзідэнт Зімбабвэ.

Лічыўся бліжэйшым паплечнікам і патэнцыйным пераемнікам прэзідэнта Роберта Мугабэ. У лістападзе 2017 года раптам быў адхілены ад пасады. Пасля ваеннага перавароту вярнуўся да ўлады, стаўшы старшынёй і першым сакратаром кіруючай партыі Зімбабвійскі афрыканскі нацыянальны саюз — Патрыятычны фронт.

24 лістапада 2017 года адбылася інаўгурацыя яго прэзідэнтам Зімбабвэ. На гэтай цырымоніі прысутнічалі прэзідэнты Батсваны, Замбіі, Мазамбіка і віцэ-прэзідэнт Намібіі[3].

30 ліпеня 2018 года Эмерсан Мнангагва перамог на выбарах на пасаду кіраўніка дзяржавы[4]. Аляксандр Лукашэнка павінвашаў Э. Мнангагва з перамогай[5]. 17 студзеня 2019 года Э. Мнангагва прыехаў у Беларусь і сустрэўся з Лукашэнкам[6][7].

Зноскі

  1. https://www.nytimes.com/2017/11/16/world/africa/emmerson-mnangagwa-zimbabwe.html
  2. Emmerson Mnangagwa // Brockhaus Enzyklopädie
  3. "Эмерсан Мнангагва стаў прэзідэнтам Зімбабвэ". Deutsche Welle. 24 лістапада 2017. Праверана 26 лістапада 2017.(недаступная спасылка)
  4. Эмерсан Мнангагва перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Зімбабвэ Архівавана 4 жніўня 2018., Звязда, 3 жніўня 2018
  5. Лукашэнка павіншаваў Мнангагву з абраннем прэзідэнтам Зімбабвэ Архівавана 4 жніўня 2018., БелаПАН, 3 жніўня 2018
  6. У Беларусь прыедзе прэзідэнт Зімбабвэ, Новы Час
  7. Мнангагва назваў галоўную мэту Зімбабвэ ў супрацоўніцтве з Беларуссю, Наша Ніва

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]