Эрык VI Пераможца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эрык VI Пераможца
шведск.: Erik Segersäll
манарх Швецыі
970 — 995
Папярэднік Emund Eriksson[d]
Пераемнік Олаф Шатконунг
манарх Даніі
992 — 993
Папярэднік Свен I Вілабароды

Нараджэнне 945
Смерць 995
Месца пахавання
Род Мунсё[d]
Бацька Б’ёрн Эрыксан[d]
Жонка Сігрыд Гордая[1][2], Гунхільд Вендэнская[d], Ауд Хакансдоцір і Свентаслава[d]
Дзеці Олаф Шатконунг[1] і Holmfrid of Sweden[d]
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эрык Пераможца (шведск.: Erik Segersäll; 945 — 995) — шведскі кароль ў 970995 гадах.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Да нашага часу амаль не захавалася інфармацыі пра час праўлення Эрыка, вядома, паводле легенд, што валадарыў ён разам са сваім братам Олафам Б’ёрнсанам. Пасля смерці брата Эрык выбраў на вакантнае месца сваё, яшчэ не народжанае дзіця (замест пляменніка Стырб’ёрна). Абураны пляменнік паўстаў супраць Эрыка. Аднак кароль здолеў перамагчы пляменніка, на баку якога выступала яшчэ вялікая дацкая армія. З-за гэтай перамогі Эрык атрымаў мянушку Пераможца.

Верагодна з’яўляецца заснавалінікам горада Сігтуна. Менавіта там былі адчаканены першыя шведскія манеты для яго сына і пераемніка Олава Шатконунга.

У 980984 гадах Эрык Пераможца ўзяў шлюб з дачкой польскага князя Мешка I — Святаславай.

Зноскі

  1. а б Kindred Britain
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.