Эска Тапані Аха

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эска Тапані Аха
Esko Tapani Aho
Сцяг Прэм’ер-міністр Фінляндыі
26 красавіка 1991 — 13 красавіка 1995
Папярэднік Хары Холкеры
Пераемнік Паава Ліпанен

Нараджэнне 20 мая 1954(1954-05-20) (69 гадоў)
Імя пры нараджэнні фінск.: Esko Tapani Aho
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эска Тапані Аха (фінск.: Esko Tapani Aho; нар. 20 мая 1954 года, Ветэлі, Фінляндыя) - фінскі палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр Фінляндыі ў 1991-1995 гадах. Узначальваў партыю Фінляндскі цэнтр з 1990 па 2002 год.

Нарадзіўся ў сям'і фермера. У 1980 годзе скончыў Хельсінкскі ўніверсітэт, мае ступень кандыдата палітычных навук. Ва ўніверсітэце пачаў займацца палітыкай - быў старшынёй Саюза маладога цэнтра і членам Дзяржсавета па справах моладзі.

З 1983 года стаў дэпутатам Парламента Фінляндыі. У 1990 годзе на з'ездзе Партыі Фінляндскі цэнтр абраны яе старшынём.

На пасадзе прэм'ер-міністра быў прыхільнікам супрацоўніцтва з Расіяй, нарошчвання партнёрства з яе прыгранічнымі рэгіёнамі. Неаднаразова наведваў Рэспубліку Карэлію (1992), Санкт-Пецярбург і Ленінградскую вобласць (1993), Мурманскую вобласць (1994).

Ва ўнутранай палітыцы праяўляў гатоўнасць ўзаемадзеяння з апазіцыяй, перш за ўсё з сацыял-дэмакратамі. У чэрвені 1994 года на з'ездзе Партыі Фінляндскі цэнтр, нягледзячы на магутную апазіцыю, здолеў дамагчыся прыняцця рашэння ў падтрымку ўступлення Фінляндыі ў ЕС.

З 2000 па 2001 год працаваў у Гарвардскім універсітэце. З 2008 года працаваў у Nokia, а з 2009 па 31 жніўня 2012 года займаў пасаду віцэ-прэзідэнта кампаніі па карпаратыўных сувязях. З 1 верасня 2012 года ізноў прызначаны на пасаду старэйшага навуковага супрацоўніка ў Гарвардскім універсітэце.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]