Эскадрылля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эскадрылля самалётаў ВПС ЗША (Паўднёвая Карэя, каля 1952 г.)

Эскадры́лля (фр.: escadrille) — асноўнае тактычнае і агнявое падраздзяленне авіяцыйных і верталётных часцей ваенна-паветраных сіл і іншых відаў узброеных сіл.

Складаецца з некалькіх звёнаў (атрадаў), на ўзбраенні якіх, як правіла, аднатыпныя самалёты або верталёты (ад 10 да 24 і больш адзінак). Ва ўзброеных сілах шэрагу дзяржаў (ЗША, Італія, ФРГ) эскадрылля гэта ракетнае (зенітна-ракетнае) падраздзяленне.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]