Эфект Мёсбаўэра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Эфе́кт Мёсба́ўэра — рэзананснае выпрамяненне і паглынанне гама-квантаў атамнымі ядрамі.

Адкрыты ў 1958 годзе Р. Л. Мёсбаўэрам.

Выкарыстоўваецца пры вывучэнні ўнутраных электрычных і магнітных палёў у крышталях, ваганняў атамаў крышталічнай рашоткі, пры правядзенні хімічнага аналізу і іншым. З'яўляецца самым дакладным метадам вымярэння энергіі электрамагнітнага выпрамянення, напрыклад, з дапамогай эфекта Мёсбаўэра вызначана гравітацыйнае чырвонае зрушэнне частаты фатонаў, прадказанае тэорыяй адноснасці.

Назіраецца для ядраў з малымі (да 150 кэВ) энергіямі ўзбуджэння, напрыклад, для жалеза-57, волава-119, цынку-67, ірыдыю-191; адпаведныя лініі выпрамянення маюць амаль натуральную шырыню.

Пры выпрамяненні (ці паглынанні) гама-кванта свабоднае ядро набывае пэўны імпульс і адпаведную энергію аддачы. Значэнне гэтай энергіі істотна перавышае шырыню лініі выпрамянення, а імавернасць рэзананснага паглынання малая. Эфект Мёсбаўэра ўзнікае, калі імпульс аддачы перадаецца ўсяму крышталю як цэламу, у выніку чаго энергія на аддачу не выдаткоўваецца і энергетычны спектр выпрамянення (паглынання) мае вузкую лінію, энергія якой роўная энергіі адпаведнага пераходу.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]