Юдама

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юдама
Характарыстыка
Даўжыня
  • 765 км
Басейн 43 700 км²
Расход вады 342 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 62°06′37″ пн. ш. 140°34′31″ у. д.HGЯO
Вусце Мая
 • Каардынаты 59°09′55″ пн. ш. 135°14′38″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Мая → Алдан → Лена → Мора Лапцевых

Краіна
Код у ДВР 18030600612117300032819
physical
Юдама
Юдама
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юдама[2] — рака ў Хабараўскім краі і па яго мяжы з Якуціяй, правы прыток Май (басейн Алдана). Даўжыня 765 км, плошча басейна 43700 км². Утвараецца пры зліцці рр. Ніткан і Аўмя, якія бяруць пачатак на схілах хрыбта Сунтар-Хаят, цячэ на поўдзень уздоўж Юдомскага хрыбта. Парожыстая. Жыўленне дажджавое і снегавое, у вярхоўях і ледавіковае. Разводдзе з сярэдзіны мая па верасень, максімум у ліпені. Сярэдні расход вады 342 м³/сек. Замярзае ў кастрычніку, адкрываецца ў траўні. Галоўныя прытокі — Акачан (справа), Горбі (злева). Суднаходныя ніжнія 271 км.

Зноскі

  1. Geographic Names Server — 2018.
  2. Карта Хабараўскага краю // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).