Юзаф Харытон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юзаф Харытон
Дата нараджэння 8 лістапада 1909(1909-11-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 студзеня 1975(1975-01-08) (65 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Вучоба

Юзаф Харытон (8 лістапада 1912, в. Крупіцы каля Сямятыч, Бельскі павет Гродзенскай губерні — 8 студзеня 1975) — мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў мнагадзетнай сям'і. Пазней матэрыяльнае становішча вымусіла бацькоў пераехаць у в. Тумін, а затым у Высока-Літоўск. Скончыў школу і гімназію ў Высока-Літоўску. У 1928 годзе паступіў у Варшаўскую школу выяўленчых мастацтваў, але праз год спыніў навучанне і на працягу семестру быў вольным слухачом на аддзяленні мастацтва і скульптуры Кракаўскай Акадэміі прыгожых мастацтваў. У 1932 годзе Харытон вярнуўся ў Высока-Літоўск, быў чыноўнікам ў гміне, фатографам, распісваў касцёльныя крыпты.

Падчас 2-й сусветнай вайны дом Юзафа Харытона суседнічаў з гета. Пасля вайны займаўся рэканструкцыяй і роспісам касцёлаў і цэркваў. З сярэдзіны 1950-х гадоў, асэнсаваўшы убачанае ў Высокаўскім гета, мастак стварыў шмат твораў-сведчанняў Халакосту, якія прынеслі яму вядомасць, асабліва за мяжой.

У 1964 годзе пераехаў ў Сямятычы, уступіў у Саюз польскіх мастакоў, займаўся творчасцю. Працаваў інструктарам жывапісу ў павятовым Доме культуры.

Найбольш вядомыя яго карціны «Камянец-Літоўск. Ветракі», «Камянец-Літоўск. Школьная вуліца», «Камянец-Літоўск. Вежа з боку вуліцы Пахілай».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Волкович А. Высоковский Шагал: штрихи к портрету художника Юзефа Харитона // Брестский курьер № 33, 2007. — С. 22.
  • Мусевіч Г. Юзэф Харытон — мастак незвычайны // Навіны Камянеччыны, 1 верасня 2007. — С. 7;