Юрый Аляксандравіч Сабалеўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Аляксандравіч Сабалеўскі
Нараджэнне 24 красавіка 1889(1889-04-24)[1]
Смерць 26 снежня 1957(1957-12-26)[1] (68 гадоў)
Месца пахавання
Партыя
Член у
Дзейнасць палітык, публіцыст, актывіст
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юрый Аляксандравіч Сабалеўскі (24 красавіка 1889, Стоўбцы — 30 снежня 1957) — беларускі палітычны і нацыянальны дзеяч, пасол на Сейм Польскай Рэспублікі (1926—1928). Беларускі калабарант з нацыстамі ў часы Другой сусветнай вайны, дзеяч Беларускай цэнтральнай рады.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Магіла Юрыя Сабалеўскага на Праваслаўных могілках у Варшаве

Скончыў земляробчыя курсы ў Коўне (1910). Працаваў землямерам, пасля 1917 года — у земскіх установах заходніх паветаў Беларусі.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года Заходняя Беларусь апынулася ў складзе Польшчы. У 1922 годзе абраны паслом (дэпутатам) польскага сейма. У 1924 годзе далучыўся да Беларускай сялянска-работніцкай грамады, пасля яе разгрому (1927) нелегальна выехаў у Гданьск. Двойчы (1928, 1939) быў арыштаваны польскімі ўладамі.

3 прыходам у Заходнюю Беларусь войск Чырвонай Арміі (1939) працаваў на будоўлі. Арыштаваны органамі НКУС і зняволены ў турму ў Баранавічах. Уцёк з турмы ў час бамбардзіроўкі нямецкай авіяцыі ў чэрвені 1941 года. У перыяд нацысцкай акупацыі Беларусі займаў пасады бургамістра Стоўбцаў, Нясвіжа, Баранавіч, 2-га віцэ-прэзідэнта Беларускай цэнтральнай рады, узначальваў акруговы аддзел Беларускай народнай самапомачы ў Мінску. Удзельнічаў у падрыхтоўцы і правядзенні Другога Усебеларускага кангрэсу (1944, Мінск), быў старшынёй мандатнай камісіі.

Юры Сабалеўскі і Францішак Кушаль на могілках

3 лета 1944 года ў Германіі. У 1948—1950 гадах адзін з рэдактараў газеты «Беларускае слова». 3 1950 года член Агульнага беларускага саюза вайскоўцаў. 3 вясны 1950 года жыў у ЗША, з 1951 года член Украінскай нацыянальнай рады  (укр.), з 1952 года — Беларускага нацыянальнага фонду, з кастрычніка 1955 года — Камітэта незалежнай Беларусі. У 1957 года жыў у Германіі. Аўтар успамінаў.

Быў пахаваны на могілках Фельдмохінг[d] у Мюнхене, у 1998 годзе сын перапахаваў яго на Праваслаўных могілках у Варшаве[d] (71, рад 3, магіла 4)[2].

Зноскі

  1. а б Jerzy Sobolewski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Natalla Hardziyenka. Facebook. www.facebook.com. Праверана 9 верасня 2023.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • На этапах / Юры Сабалеўскі / Падрыхтоўка да друку й камэнтары А. Пашкевіча // Запісы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. № 31, New York-Mіensk, 2008. — 430 c.
  • Саўчанка, Н. Сабалеўскі Юрый Аляксандравіч / Надзея Саўчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 184. — ISBN 985-11-0214-8.