Юрый Віктаравіч Хадыка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Віктаравіч Хадыка
Дата нараджэння 23 чэрвеня 1938(1938-06-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 верасня 2016(2016-09-11) (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Альма-матар
Партыя
Член у
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Юрый Віктаравіч Хады́ка (23 чэрвеня 1938, Мінск — 11 верасня 2016, Дэнвер, ЗША) — беларускі навуковец, грамадскі і культурны дзеяч. Доктар фізіка-матэматычных навук (1976).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Першыя гады жыцця разам з сям'ёй жыў у Беластоку[1], дзе працаваў бацька. У 1945 годзе пайшоў ў мужчынскую Чыгуначную школу № 60 у Мінску, якую скончыў с залатым медалём. Паступаў у Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут (МФТІ), набраў напаўпрахадны бал, вярнуўся ў Мінск. У 1960 годзе скончыў фізічны факультэт БДУ.

Працаваў у інстытуце фізікі АН БССР, малодшы, старэйшы навуковы супрацоўнік, кіраўнік групы, загадчык лабараторыі. У 1975 узначаліў секцыю оптыка-электронных сродкаў разведкі ў камісіі АН СССР па распрацоўцы прагнозу развіцця ўзбраенняў на 15 гадоў. З 1976 года доктар фізіка-матыматычных навук, прафесар, тэма дысертацыі: «Аптычныя характарыстыкі факелаў балістычных ракет».

Восенню 1969 года арганізаваў у АН БССР семінар па вывучэнню старажытнабеларускага мастацтва, прымаў удзел у зборы матэрыялаў (экспедыцыі) і напісанні «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі». У 1979 годзе адкрыў пры АН БССР Музей старажытнабеларускай культуры.

З 1988 года намесніка старшыні БНФ (быў да снежня 2007). У 1996, пасля сканчэння масавага Чарнобыльскага шляху, Юрый Хадыка разам з Вячаславам Сіўчыкам 26 красавіка быў арыштаваны і кінуты ў турму, яго абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў. У знак пратэсту абвясціў галадоўку. 21 мая быў вызвалены.

У 1997 прызначаны прарэктарам Народнага ўніверсітэта — самай буйной праграмы Грамадскага навукова-аналітычнага цэнтра «Беларуская перспектыва» і рэдактарам бюлетэня Народнага ўніверсітэта. З 1998 член рэдакцыйнага савета часопіса «Адкрытае грамадства». Намеснікам старшыні назіральнага савета Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў, хаця працу гэтай установы публічна крытыкуе. У 1996—2000 уваходзіў у назіральную раду Беларускага Хельсінкскага камітэта.

Юрый Хадыка — аўтар каля 150 навуковых прац па фізіцы, каля 200 навукова-тэхнічных справаздач, каля 30 публікацый па гісторыі беларускага мастацтва, 350 публіцыстычных публікацый на палітычныя тэмы. Адзін з актывістаў грэка-каталіцкай (уніяцкай) грамады.

Апошнія гады жыў у сына ў штаце Каларада (ЗША). Памёр у Дэнверы. Прах пахавалі на саракавы дзень пасля смерці, 20 кастрычніка 2016 года на Чыжоўскіх могілках у Мінску побач з жонкай.[2]

У шлюбе меў двух сыноў і трох унукаў.

Зноскі

  1. Па іншых звестках у Ваўкавыску, нібыта бацька Ю. Хадыкі будаваў там умацаванні напярэдадні вайны.
  2. У Мінску развіталіся з Юрыем Хадыкам Архівавана 17 сакавіка 2011.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Действие излучения большой мощности на металлы. М., 1970 (у сааўт.).
  • Музей старажытнабеларускай культуры: Кат. экспазіцыі. Мн., 1983 (у сааўт.).
  • Непаўторныя рысы: 3 гісторыі беларускага партрэта. Мн., 1992 (разам з А. Хадыкам).
  • A physico-mathematcal model of rocket exhaust plumes (у сааўт.) // International journal of heat and mass transfer. 1997. Vol. 40, N°5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Песні спяваць і поле араць