Юрый Сямёнавіч Гальшанскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Сямёнавіч Гальшанскі
«Гіпацэнтаўр»
«Гіпацэнтаўр»
Нараджэнне 1410
Смерць каля 1457[1]
Род Гальшанскія
Бацька Сямён Іванавіч Гальшанскі
Маці Юліянія Іванаўна Карачаўская[d]
Дзеці Іван Юр’евіч Гальшанскі-Дубровіцкі, Аляксандр Юр’евіч Гальшанскі, Юліянія Юр’еўна Гальшанская, Сямён Юр’евіч Гальшанскі і Ганна з Гальшанскіх[d]
Веравызнанне праваслаўе

Юрый Сямёнавіч Гальшанскі (каля 1410 — каля 1457) — вялікалітоўскі арыстакрат.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын князя Сямёна Лютага з роду Гальшанскіх.

Адзін з арганізатараў абрання вялікім князем Казіміра Ягелончыка ў 1440 годзе. У 1456 годзе, аднак, далучыўся да апазіцыі, якая хацела абраць вялікім князем Сямёна Алелькавіча.

Разам з братамі валодаў Гальшанамі, Глускам, Дубровіцай са Сцепанню (абедзве цяпер ва Украіне), Раманавам у Аршанскім павеце, Станькавам і Жыцінам у Мінскім павеце, Свіранамі, Шашоламі і Кроштамі ў Літве і іншым.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Быў жанаты з Ульянай невядомага паходжання, якая запісала ў Кіева-Пячэрскі памяннік як свой род князёў Уладзіміра Альгердавіча і Алельку Уладзіміравіча, магчыма, яны і праўда яе продкі.

Меў дачок Юліянію (памерла маладой, прылічана да святых) і Ганну (другую жонку М. Гаштольда), а таксама 5 сыноў — Івана Дубровіцкага (удзельнік змовы супраць вялікага князя Казіміра, пакараны смерцю ў 1481), Аляксандра, Васіля, Юрыя і Сямёна.

Радавод[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Wolff J., Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. Warszawa, 1895.