Юрый Тышкевіч (біскуп віленскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Юрый Тышкевіч (біскуп))
Юрый Тышкевіч
біскуп жамойцкі
з 19 снежня 1633
Дыяцэзія Жамойская дыяцэзія
Папярэднік Мельхіёр Эляшэвіч-Гейш[d]
Пераемнік Пётр Парчэўскі
біскуп віленскі
з 9 снежня 1649
Дыяцэзія Віленскае біскупства
Папярэднік Абрагам Война
Пераемнік Ян Караль Даўгяла Завіша
тытулярны біскуп метонскі[d]
з 17 мая 1627
Дыяцэзія Methone titular see[d]
дапаможны біскуп
з 17 мая 1627
Дыяцэзія Віленскае біскупства

Нараджэнне 1596[1][2]
Смерць 7 студзеня 1656(1656-01-07) ці 17 студзеня 1656(1656-01-17)[3]
Месца пахавання
Род Тышкевічы
Бацька Ян Яўстах Тышкевіч
Маці Соф’я з Вішнявецкіх[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква[4]
Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юрый Тышкевіч (1596, Вішцянец — 17 студзеня 1656, Домнаў, цяпер Калінінградская вобласць Расіі) — рэлігійны і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З лагойскай лініі роду Тышкевічаў, сын Яна Яўстаха і Соф’і з Вішнявецкіх.

Навучаўся ў езуіцкіх акадэміях у Вільні, Любліне, Познані й Кракаве.

Канонік кракаўскі, з 1626 віленскі. З 17 мая 1627 г. тытулярны біскуп метонскі і біскуп-суфраган віленскі. З 19 снежня 1633 ардынары жамойцкі, біскуп — з 25 чэрвеня 1634. Дбаў пра развіццё школ, праводзіў візытацыю дыяцэзіі, чатыры разы праводзіў дыяцэзіяльныя сінод (1636, 1639, 1643, 1647). У 1637 заснаваў кальварыю ў мястэчку, названым Жамойцкая Кальварыя, заснаваў там кляштар дамініканаў. У 1632 кансакраваў касцёл дамініканаў у Сейнах.

У 1638 быў легатам Уладзіслава Вазы да папы Урбана VIII, ад якога атрымаў тытул прэлата дамовага. У 1644 кіраваў каталіцкай дэлегацыяй у Торуні на Colloquium Charitativum — дыскусіі пратэстантаў і каталікоў пра яднанне вызнанняў.

З 9 снежня 1649 біскуп віленскі, зладзіў сінод дыяцэзіяльны, правёў візытацыю парафій. У вайну са Швецыяй знаходзіўся ў Караляўцы. Даў згоду на падпісанне Кейданскага дагавора.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Jerzy Tyszkiewicz // NUKAT — 2002.
  2. Jerzy Tyszkiewicz // MAK
  3. Dr. Constant v. Wurzbach Tyszkiewicz, Georg (gest. 1656) // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 48. — S. 197.
  4. Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 13 кастрычніка 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Nitecki P. Biskupi Kościoła w Polsce: w latach 965—1999 // Słownik biograficzny. Wyd. 2. — Warszawa, 2000. ISBN 83-211-1311-7. — S. 458—459. (польск.)
  • Wileński słownik biograficzny. — Bydgoszcz, 2002. ISBN 83-87865-28-1. — S. 412. (польск.)