Юхан Готліб Ган

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юхан Готліб Ган
Дата нараджэння 19 жніўня 1745(1745-08-19)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 снежня 1818(1818-12-08)[1][2][…] (73 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Hans Jacob Gahn[d][3]
Маці Anna Maria Schulzen[d]
Род дзейнасці хімік
Навуковая сфера хімія
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Торберн Улаф Бергман
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юхан (Ёхан, Іаган) Готліб Ган (шведск.: Johan Gottlieb Gahn; 19 жніўня 1745 — 8 снежня 1818) — шведскі хімік і мінералог. Першым атрымаў металічны марганец (1774) і вывучыў яго ўласцівасці.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ва Упсальскім ўніверсітэце (1762—1770), дзе пазнаёміўся з мінералогам Торбернам Бергманам і хімікам Карлам Шэеле. У 1769 годзе быў першым, хто выявіў, што ў касцях утрымоўваецца фосфар. Таксама ён прапанаваў спосаб атрымання фосфару з касцявога попелу за кошт апрацоўкі яе сернай кіслатой і аднаўленнем атрыманых кіслых фасфатаў вугалем пры награванні. У 1770 годзе пасяліўся ў горадзе Фалун, дзе ўнёс шэраг паляпшэнняў у вытворчасць выплаўлення медзі. Прымаў удзел у стварэнні заводаў, якія вырабляюць купарвас, серу і чырвоную фарбу. У 1774 г. К. Шэеле паказаў, што ў рудзе піралюзіту змяшчаецца невядомы метал і паслаў ўзоры руды Ю. Гану, які награваючы ў печы піралюзіт з вугалем, першым атрымаў металічны марганец (1774) і вывучыў яго ўласцівасці. У 1770—1784 гадах дырэктар медзеплавільнага завода ў Фалуне, з 1785 года член Бергкалегіі ў Стакгольме. У 1784 годзе быў абраны членам Шведскай каралеўскай акадэміі навук. Прыняў удзел у адкрыцці селену Ё. Я. Берцэліусам (1817).

Зноскі

  1. а б в г д е J Gottlieb Gahn — 1917.
  2. а б Johan Gottlieb Gahn // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Gahn, släkt Праверана 8 лістапада 2021.