Ягадныя культуры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ягадныя культуры — вялікая група пладовых культур, якая складаецца з шматгадовых кустоў, паўкустоў і травяністых раслін, якія даюць сакавітыя плады.

Ягадай звычайна называюць сакавіты нераскрыты шматнасенны плод, з тонкай скуркай і сакавітай мякаццю. Плод — ягада — характэрны для многіх сямействаў раслін: вінаградавых, паслёнавых, бруснічных, агрэставых і інш. У побыце ягадамі таксама называюць плады, якія з батанічнага пункту гледжання не з'яўляюцца такімі, напрыклад плады суніц, маліны, абляпіхі і некаторых іншых раслін.

Практычнае значэнне ягадных культур[правіць | правіць зыходнік]

Плады ягадных культур маюць важнае харчовае і лекавае значэнне. Дзікарослыя ягады служаць кормам для жывёл і птушак. Плады ягадных культур утрымліваюць карысныя для харчавання чалавека вітаміны, арганічныя кіслоты, біялагічна актыўныя рэчывы, цукры, эфірныя алеі.

Чалавек здаўна ўжывае ў ежу духмяныя і смачныя як дзікарослыя, так і культурныя ягады, якія спрыяюць барацьбе з неспрыяльнымі фактарамі знешняга асяроддзя. Пры рэгулярным іх ужыванні наш арганізм выпрацоўвае імунітэт да многіх захворванняў, нават такім грозным, як гіпертанія, атэрасклероз, інфаркт міякарда, інсульт і інш.

У большасці сваім ягады спажываюць у свежым выглядзе, а для працяглага захоўвання іх сушаць або замарожваюць. Рыхтуюць з іх сокі, сіропы, варэнне, жэле, джэмы, павідла, мус, віна, наліўкі і інш

Перавагі ягадных культур[правіць | правіць зыходнік]

Ягадныя культуры маюць шэраг пераваг у параўнанні з іншымі пладовымі культурамі. Да іх ставяцца ранняе ўступленне ў плоданашэнне пасля пасадкі, раннія тэрміны паспявання пладоў (напрыклад, бружмель сіні, лічыцца самай хуткаспелай пладовай культурай), высокія і рэгулярныя ўраджаі, невялікі кампактны памер раслін, высокі ўзровень пластычнасці ягадных культур у залежнасці ад глебава-кліматычных умоў вырошчвання, адносная лёгкасць вегетатыўнага размнажэння сартоў (разеткамі, атожылкамі, адводкамі, тронкамі, вусамі).

Недахопы ягадных культур[правіць | правіць зыходнік]

У ягадных культур маюцца свае недахопы. Так, напрыклад, плады з-за тонкай далікатнай скуркі не падлягаюць працягламу захоўванню, хутка страчваюць спажывецкія якасці пасля збору ўраджаю, малатранспартабельныя. Большасць ягадных культур моцна паражаюцца хваробамі і шкоднікамі. Ягадныя культуры не адрозніваюцца даўгавечнасцю.

Найбольш распаўсюджаныя ягадныя культуры[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сорта плодовых и ягодных культур. — М., 1953.
  • Исачкин А. В. Сортовой каталог ягодных культур России. — М: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство АСТ», 2003. — 413 с. — 50 000 экз. — ISBN 5-17-018485-9.
  • Лесные ягоды в саду и огороде. Практическое пособие. — Ростов н/Д: изд-во «Проф-Пресс», 2001. — 192 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-88475-443-4.